Сёлета споўніцца 13 год абяцаньню «па пяцьсот», якое стала інтэрнэт-мэмам: Аляксандар Лукашэнка шмат разоў казаў, што сярэдні заробак у Беларусі мае дасягнуць 500 даляраў. Эканамісты тлумачаць, як гэта зрабіць і чаму пяцьсот — такая «зачараваная» лічба.
На радзіме Карла Маркса, у нямецкім горадзе Трыр, 5 траўня адкрылі помнік філёзафу-эканамісту.
Моладзь БНФ запрашае 6 траўня на агульнагарадзкую талаку на барысаўскіх «Батарэях» — месцы, дзе ў 1930-я былі расстраляныя ўдзельнікі антыкамуністычнай дзейнасьці і, магчыма, пахаваны аднаго зь лідараў антысавецкага руху Юркі Моніча.
Румынская праваабаронца і дысыдэнт Дойна Корня, якая змагалася супраць камуністычнага рэжыму, памерла ва ўзросьце 88 гадоў.
Савецкае кіраўніцтва кінула на волю лёсу мільёны чырвонаармейцаў, якія апынуліся ў нямецкім палоне падчас Другой сусьветнай вайны. Пра гэта сьведчаць дакумэнты, выяўленыя гісторыкамі пасьля аблічбаваньня Архіву замежнай палітыкі.
Паўстагодзьдзя таму Парыж захапілі студэнты-бунтаўнікі. Усё пачалося з барацьбы супраць пурытанства (студэнты патрабавалі бесьперашкоднага допуску ў жаночыя інтэрнаты), а чым скончылася, незразумела і да сёньня.
Архіўны аўдыёраман Сяргея Шупы пра гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі.
Якая ж Рэч Паспалітая і беларуская дзяржава, калі Канстытуцыя 3 траўня зрабіла з ВКЛ і Каралеўства Польскага ўнітарную польскую дзяржаву? Так пішуць у інтэрнэце, і ў кнігах. А тым часам тэзіс пра канец ВКЛ 3 траўня 1791 году можа быць адным з найбольшых гістарычных фэйкаў, у які мы паверылі.
Здымак помніка апублікаваў у сваім «Фэйсбуку» грамадзкі актывіст Глеб Лабадзенка. Менавіта ён у кастрычніку мінулага году абвясьціў збор сродкаў на помнік палкаводцу ва ўрочышчы Мерачоўшчыне.
Кіраўнік Міністэрства культуры Ўкраіны Яўген Нішчук заявіў у эфіры «5 канала» што сьвята 1 траўня, якое адзначаецца ў незалежнай Украіне як Дзень працы, страціў сваю актуальнасьць.
«Антырэстаўрацыйная актыўнасьць Беларускага экзархату набыла беспрэцэдэнтныя маштабы, якую параўноўваюць зь дзейнасьцю Мураўёўва-вешальніка ў справе русыфікацыі Паўночна-Заходняга краю».
З 2012 году ААН складае «Сусьветны рапарт шчасьця» (World Happiness Report). У сьпісе фігуруюць 156 краін. Першая дзясятка мяняецца толькі месцамі. Фінляндыя — заўсёды ў пяцёрцы самых шчасьлівых краін, сёлета — на першай пазыцыі. Беларусь — на 73-й пазыцыі.
У Горадні распачаліся Дні караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя. У горад прыехалі з шаблямі ўдзельнікі гістарычных клюбаў з Вугоршчыны, Беларусі, Польшчы і Чэхіі.
На габрэйскіх могілках апісаныя больш за 600 старых магілаў. Больш за сотню пад пагрозай зьнішчэньня, паколькі новая рэдакцыя закону «Аб пахаваньні» дае мясцоваму спэцыялізаванаму камбінату права дэмантаваць і ўтылізаваць іх, «калі ступень разбурэньня выключае рамонт і аднаўленьне».
Музэй Галакоста ў Лос-Анджэлесе зьяўляецца адным з найстарэйшых у ЗША, заснаваным выжылымі вязьнямі канцлягераў.
Народная моладзевая гульня «Яшчур» вёскі Гута Варапаеўскага пасялковага савета на Віцебшчыне ўвойдзе ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў, паведамляе Белта.
Кіраўнікі зь ядзернымі валізкамі і людзі, якія ходзяць па струнцы ўздоўж пустых праспэктаў - такі вобраз Паўночнай Карэі ў сьвеце шмат у чым сфармаваны ўзаемнай прапагандай. У рэальнасьці ж усё выглядае ня так.
У Гомельскім грамадзка-палітычным цэнтры 27 красавіка адбылася сустрэча з кандыдатам гістарычных навук Нінай Стужынскай. Яна прысьвячалася змагарам, якія са зброяй у руках выступілі ў абарону Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918 году. Ніжэй – 12 фактаў з выступу дасьледчыцы.
Габэлен пад назвай «Горадзенская ратуша 1784» выстаўлены на паказ у абласным мэтадычным цэнтры народнай творчасьці. Яго аўтары — брат і сястра Алена і Яўген Шунейкі. Памер габэлена — 105×190 сантымэтраў.
Прэзыдэнт ЗША спаслаўся на інтарэсы нацыянальнай бясьпекі.
Брытанцы сёлета пачнуць здымаць пяцісэрыйны мастацкі фільм «Чарнобыль», грунтаваны на падзеях вакол аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе. У прадукцыі, фінансаванай брытанскай кампаніяй Sky і амэрыканскай HBO возьмуць удзел звыш 100 актораў.
Група аматараў гісторыі з Горадні і Менску рыхтуецца аднавіць з дапамогай сучасных тэхналёгій унікальную 450-гадовую гравюру Горадні, якую называюць «гонарам Беларусі».
Тысячы памерлых ад голаду, дзясяткі тысяч тых, хто ад яго пакутаваў, сотні рэпрэсаваных за шкодніцтва празь нібыта арганізацыю голаду. Беларускія гісторыкі кажуць, што яны яшчэ на шляху да вызначэньня колькасьці ахвяраў голаду, які перажыла Беларусь у 1933 — 1934 і 1946 −1947 гадах.
Пра тое, ці павінны быць такія вуліцы каля цэнтру, ці могуць быць і на ўскраіне гораду, не ўдакладнялася. Чарга можа «пасоўвацца».
У Армэніі адзначаюць 103-я ўгодкі масавага забойства армянскага насельніцтва ў Асманскай імпэрыі ў гады Першай сусьветнай вайны.
11-дзённая рэвалюцыя перамагла. Сэрж Саргсьян, абраны на мінулым тыдні прэмʼер-міністрам, падаў у адстаўку. Што азначае гэты досьвед? Гэта падзеньне дыктатуры?
20 красавіка адзначаецца дзень нараджэньня дэтэктыва. Менавіта ў гэты дзень роўна 177 гадоў таму было апублікаванае першае апавяданьне ў гэтым жанры.
Сёньня споўнілася 70 гадоў з дня падпісаньня Дэклярацыі незалежнасьці Ізраілю. Дэклярацыю падпісалі 37 чалавек, найбольш падпісантаў — 10 — паходзяць зь Беларусі.
У горадзенскім Старым замку падчас рэканструкцыі пачалі разьбіраць галерэю, пабудаваную ў XVII стагодзьдзі. Польскі Сэйм усхваляваўся, што замак, у якім адбываліся тры паседжаньні Сэйму Рэчы Паспалітай, страціць свае гістарычныя рысы.
Пачаліся будаўнічыя работы на радавой капліцы беларускага магнацкага роду Скірмунтаў у вёсцы Моладава Янаўскага раёну. Капліца будзе закансэрваваная ад далейшага разбурэньня; як яна далей будзе выкарыстоўвацца, пакуль ня вырашана.
Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ назваў поўнай нечаканасьцю выступ «аднаго з арганізатараў сьвята ля Опэрнага тэатра з прапановай адмовіцца ад назвы сьвята Дзень Волі і перайменаваць яго ў Дзень Беларусі».
У Магілёве разам з заводам штучнага валакна дэмантавалі і помнік Леніну.
У Горадні толькі і размоваў пра скарб, знойдзены ў старым доме 14 красавіка. Кошт знойдзенага можа сягнуць ажно да 30 тысяч даляраў, а самую каштоўную рэч калісьці насіў слуга імпэратара.
Ініцыятыва «Хайсы — віцебскія Курапаты» ушанавала памяць ахвяраў сталінізму і добраўпарадкавала месца масавых расстрэлаў каля вёскі Хайсы Віцебскага раёну, дагэтуль не прызнанае мэмарыяльным мясцовымі ўладамі.
Калгасныя трактарысты вазілі праз браму 18-га стагодзьдзя гной, зачапілі яе прычэпам і абвалілі вялікі кавалак цаглянай сьцяны. Рэшткі радзівілаўскай брамы і былога палаца ў вёсцы Жырмуны Лідзкага раёну нікому не належаць і стаяць занядбаныя.
У вёсцы Паланечка пад Баранавічамі абваліліся дзьве сьцяны правага флігеля палаца Радзівілаў. Ніхто не пацярпеў.
Сёньня ў сьвеце адзначаюць Дзень памяці катастрофы і гераізму эўрапейскага габрэйства. У ізраільскім нацыянальным мэмарыяле Галакосту Яд Вашэм захоўваецца ўнікальная калекцыя лістоў габрэйскай сям’і Тунік. У ёй больш за 80 лістоў, якія сям’я са Стоўбцаў высылала свайму сыну ў Эрэц-Ісроэл (Зямлю Ізраілеву), куды ён эміграваў яшчэ да пачатку вайны.
Беларусы Таронта ладзяць у суботу прэм’еру спэктаклю, прысьвечанага жыцьцю і творчасьці Ларысы Геніюш. 7 красавіка споўнілася 35 гадоў зь дня сьмерці адной з самых вядомых беларускіх паэтак, грамадзкай дзяячкі, шматгадовага вязьня Гулагу.
Грамадзкая ініцыятыва «Экспэрты ў абарону Курапатаў» прыняла заяву ў сувязі з выказваньнямі Аляксандра Лукашэнкі адносна мэмарыялізацыі ўрочышча. Тэкст надрукаваны ў газэце «Новы час».
У сеціве нярэдка можна ўбачыць інтэр’еры дарагіх менскіх кватэр і дамоў. Іх дызайн часьцей за ўсё — выдатны. Лофт, боха, вінтаж, праванс, эклектыка, этніка, мінімалізм, мадэрнізм, хай-тэк, але найперш — клясыка!
Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з прадстаўнікамі дзяржаўных СМІ распарадзіўся «як мага больш апэратыўна прывесьці ў парадак Курапаты». Было сказана, што адпаведнае пытаньне паступіла ад грамадзянаў, хоць яно было сярод 12 пытаньняў Свабоды.
Пакуль Аляксандар Лукашэнка застаецца прэзыдэнтам, дзяржаўным сьвятам дзень абвяшчэньня незалежнасьці БНР ня будзе, бо пісалі Кайзэру.
10-га красавіка аддзелы Саюзу палякаў па ўсёй Беларусі ўшануюць ахвяраў катынскай трагедыі і смаленскай катастрофы.
Мастацкая рада Менгарвыканкаму зацьвердзіла выгляд дошкі для дома на вуліцы Валадарскага, 9, у якім 100 гадоў таму была абвешчана незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.
«Мы ўшаноўваем ахвяраў Першай сусьветнай вайны, каб не паўтарылася ні такіх канфліктаў, ні пакутаў», — заявіў кіраўнік дыпмісіі ЗША ў Менску Робэрт Райлі.
Украінскі паэт, празаік, перакладчык, грамадзкі актывіст піша пра дэкамунізацыю ва Ўкраіне.
Пяцьдзясят гадоў таму, 4 красавіка 1968 году, быў забіты Мартын Лютэр Кінг, амэрыканскі праваабаронца і аўтар адной з самых знакамітых прамоваў у сьвеце «I have a dream...».
Будынак былога палаца Радзівілаў у вёсцы Паланечка пад Баранавічамі чарговым разам выставілі на аўкцыён. Пачатковая цана палаца — 19 210 рублёў 72 капейкі.
Ва ўпраўленьні культуры Менскага гарвыканкаму Свабодзе патлумачылі, калі адбудзецца адкрыцьцё памятнай дошкі на доме № 9 па вуліцы Валадарскага, у якім 25 сакавіка 1918 году абвясьцілі незалежнасьць БНР.
У чэрвені-верасьні 1934 году СССР наведаў беларус-эмігрант з царскай Расеі, які ў 1935 выдаў у ЗША кнігу са сваімі ўражаньнямі ад паездкі.
Загрузіць яшчэ