Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп адклаў абнародаваньне шэрагу дакумэнтаў, якія тычацца забойства Джона Кэнэдзі


Спаслаўшыся на інтарэсы нацыянальнай бясьпекі і зьнешнепалітычныя інтарэсы, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп вырашыў адкласьці на больш доўгі тэрмін публікацыю некаторых дакумэнтаў, зьвязаных з забойствам прэзыдэнта Джона Кэнэдзі ў 1963 годзе.

Аляксандр Лукашук. Сьлед матылька. Освальд у Менску

У распаўсюджанай у чацьвер у заяве Белага дома Трамп адзначыў, што Нацыянальны Архіў Злучаных Штатаў — агенцтва, адказнае за захаваньне гістарычных дакумэнтаў, — пагадзілася з прапановай прэзыдэнта адкласьці публікацыю «пэўнай інфармацыі», якая мае дачыненьне да «праблемам нацыянальнай бясьпекі, праваахоўных органаў і замежных спраў».

У заяве гаворыцца, што гаворка ідзе пра праблемы «такой сур’ёзнасьці», якія пераважваюць"грамадзкі інтарэс да неадкладнага раскрыцьця" дадзенай інфармацыі.

Джон Кэнэдзі: жыцьцё ў фотаздымках​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG