Паводле зьвестак міністра сям’і і сацыяльнай палітыкі Польшчы Марлены Малянг, у краіне легальна працуюць больш за мільён іншаземцаў. Украінцы складаюць самую вялікую групу — 735,8 тыс. чалавек, за імі ідуць беларусы — іх 91,2 тысячы, на трэцім месцы грузіны — 29,1 тысячы.