Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сабраць дзіця ў школу сёлета даражэй, чым летась


Супрацоўнікі афіцыйных прафсаюзаў (ФПБ) правялі маніторынг цэнаў на тавары для школьнікаў малодшых і старэйшых клясаў.

Як паведамляе 1PROF.BY, сёлета вельмі адчувальна — на 10% — узьняліся цэны на канцылярскія прыналежнасьці для малодшых школьнікаў (сшыткі, простыя алоўкі, асадкі, фарбы, плястылін і гэтак далей).

Канцылярскія тавары для старэйшых школьнікаў больш выгодна набываць у Гомельскай вобласьці (сярэдні паказчык — 161,11 рублі). У Менску ж бацькам давядзецца патраціць на аналягічныя тавары 230,26 рубля.

Канстатуецца, што сабраць дзіця ў школу ў параўнаньні зь мінулым навучальным годам стала даражэй. Сярэдняя цана экіпіроўкі для хлопчыкаў малодшых клясаў за год вырасла на 7,5%, для дзяўчат — на 10,3%. Цэны на адзеньне для школьнікаў старэйшых клясаў падняліся на 4,1% для хлопчыкаў і на 8,5% для дзяўчат.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG