Аляксандар Лукашэнка прызначыў намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта, адказным за эканоміку, Максіма Ермаловіча, які перад гэтым быў паслом Беларусі ў Вялікай Брытаніі. Свабода дазванілася ў Лепель да маці Максіма Ермаловіча Тамары Іванаўны, якая пагадзілася расказаць пра сябе і сына.