З канца сакавіка колькасьць іншаземцаў у Польшчы, якія легальна працуюць і плацяць сацыяльныя складкі, вырасла прыкладна на 93 тысяч чалавек, цяпер такіх амаль 1 млн 25 тысяч.
«Гэтыя людзі займаюць вельмі важнае месца на нашым рынку працы, бо яны дапамагаюць запаўняць кадравыя прагалы ў многіх галінах і тым самым спрыяюць разьвіцьцю эканомікі», — сказала Марлена Малянг.
Паводле інфармацыі, атрыманай Цэнтрам беларускай салідарнасьці ад Управы ў справах іншаземцаў, на 30 чэрвеня 2022 году 52 313 грамадзян Беларусі маюць дзейны дакумэнт, які дае права знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы. Сярод іх:
- 28 179 — сталы дазвол на жыхарства,
- 20 053 — часовы дазвол на жыхарства,
- 2415 — дадатковую абарону,
- 864 — дазвол на знаходжаньне доўгатэрміновага рэзыдэнта ЭЗ,
- 508 — часовую абарону,
- 294 — статус уцекача.