Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першае судна з украінскай кукурузай дасягнула берагоў Турэччыны


UKRAINE TURKEY GRAIN
UKRAINE TURKEY GRAIN

Судна з экспартным зернем, якое першым за час расейскага ўварваньня выйшла з порту ва Ўкраіне, пасьпяхова дасягнула турэцкіх берагоў.

У Анкары заяўляюць, што ў адпаведнасьці з дамоўленасьцямі аб экспарце ўкраінскай сельгаспрадукцыі, якія ў ліпені падпісалі ў Стамбуле прадстаўнікі ўладаў Украіны і Расеі, у сярэднім чакаецца адпраўка аднаго грузавога судна на дзень з украінскіх партоў.

Судна Razoni пад сьцягам Сьера-Леонэ, якое выйшла раніцай 1 жніўня з порту ў Адэсе, перавозіць больш за 26 тысяч тон кукурузы ў Лібан. Яно стала на якар ля ўваходу ў Басфор увечары ў аўторак, прабыўшы ў дарозе 36 гадзін, піша Reuters.

Чакаецца, што на наступны дзень раніцай сухагруз праінспэктуе дэлегацыя Сумеснага каардынацыйнага цэнтру ў Стамбуле, пэрсанал якога складаецца з расейцаў, украінцаў, турэцкіх супрацоўнікаў і прадстаўнікоў ААН.

Экспартнае пагадненьне аб пастаўках украінскай прадукцыі на сусьветны рынак нацэлена на тое, каб аблегчыць харчовы крызіс.

  • З прычыны вайны Расеі з Украінай у заблякаваных чарнаморскіх партах сабраліся мільёны тон харчоў. Кіеў абвінавачваў у гэтым расейскі бок. Масква сьцьвярджала, што судны са збожжам і кукурузай ня могуць выйсьці з прычыны ўкраінскіх мінаў у акваторыі. ААН папярэдзіла аб рызыцы голаду — перш за ўсё ў бедных краінах Афрыкі і Азіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG