Беларуская аўтамабільная асацыяцыя падвяла вынікі продажу новых аўтамабіляў у ліпені, а таксама з пачатку 2022 году.
Чарнагорцы пакуль дзівяцца, што людзі пераяжджаюць да іх жыць на пастаянна, а не на летні сэзон, расказвае мастачка Надзея. Сабралі, што трэба ведаць тым, хто зьбіраецца пераяжджаць у Чарнагорыю.
У студзені — ліпені жыхары Беларусі прадалі замежных валютаў на 5 мільярдаў 774,6 мільёнаў даляраў (тут і далей у эквіваленце), набылі — на 5 мільярдаў 331,1 мільёнаў даляраў, сьведчаць дадзеныя Нацыянальнага банку.
Эўрапейская рада зацьвердзіла рашэньне аб добраахвотным зьніжэньні спажываньня газу на 15%, якое будзе дзейнічаць да 31 сакавіка 2023 году.
Першы беларускі ноўтбук паабяцалі сабраць яшчэ ў 2009 годзе. Глядзім, што з імпартазамяшчэньнем, пра якое ўвесь час кажуць чыноўнікі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указ «Аб прымяненьні спэцыяльных эканамічных мер у фінансавай і паліўна-энэргетычнай сфэрах у сувязі зь недружалюбнымі дзеяньнямі некаторых замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый».
Паводле ацэнак канадзкай кампаніі Nutrien – найбуйнейшага вытворцы калію і трэцяга па велічыні вытворцы азотных угнаеньняў у сьвеце – пастаўкі калію з Расеі і Беларусі ў першай палове 2022 году скараціліся прыкладна на 25 і 50 працэнтаў адпаведна.
Супрацоўнікі афіцыйных прафсаюзаў (ФПБ) правялі маніторынг цэнаў на тавары для школьнікаў малодшых і старэйшых клясаў.
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва S&P Global Ratings панізіла крэдытныя рэйтынгі ў замежнай валюце Беларусі да выбарачнага дэфолту, а па эўрааблігацыях — да дэфолту.
Лукашэнка зноў загаварыў пра нарошчваньне тэмпаў у гандлі з Кітаем. Глядзім, ці магчыма гэта.
Адказ з адмовай пісаць на таварах у тым ліку па-беларуску атрымаў грамадзкі актывіст Ігар Случак.
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі запэўнівае, што ў краіне няма нястачы малака, а скарачэньне асартымэнту на паліцах крамаў тлумачыцца праблемамі з упакоўкай.
Спэцыялістам са стажам і досьведам прапануюць заробак, ніжэйшы за сярэдні па Беларусі. Паглядзелі, колькі гатовыя плаціць у Беларусі якасным спэцыялістам, і распыталі, як цяпер людзі шукаюць працу.
Урад Украіны ўхваліў пастанову аб дэнансацыі міжурадавага пагадненьня зь Беларусьсю аб суднаходзтве па ўнутраных водных шляхах, якое было падпісана ў Менску 5 лютага 1998 году.
На пачатку жніўня стала вядома, што праваахоўныя органы Ўкраіны арыштавалі актывы прыватнай кампаніі «Санта Холод Україна», зарэгістраваную на кіпрскую кампанію «Ньюрайд Сервісес Лімітед».
Зь першага жніўня ў Беларусі другі раз за год паднялі пэнсіі. У 2022 яны вырасьлі ўжо на 17%, але гэта ўсё адно менш за паказчыкі сярэднегадавой інфляцыі. Мы падлічылі, колькі прыкладна ў Беларусі атрымліваюць былыя настаўнікі, міліцыянты і топ-чыноўнікі.
Судна з экспартным зернем, якое першым за час расейскага ўварваньня выйшла з порту ва Ўкраіне, пасьпяхова дасягнула турэцкіх берагоў.
Пра гэта гаворыцца ў дасьледаваньні Кіеўскай школы эканомікі. На аднаўленьне спатрэбіцца сама меней 185 млрд даляраў.
Праваахоўныя органы Ўкраіны арыштавалі актывы прыватнай кампаніі «Санта Холод Україна», зарэгістраваную на кіпрскую кампанію «Ньюрайд Сервісес Лімітед». Яе ўласьніцай зьяўляецца Яна Машэнская.
З 9 жніўня буйны эстонскі банк LHV Pank ня будзе прымаць плацяжы ад беларускіх і расейскіх фінансава-крэдытных устаноў.
Як Лукашэнка «ратаваў» заводы пасадкамі і звальненьнямі і да чаго гэта прывяло. Глядзім гісторыю прадпрыемстваў, пра якія вельмі клапаціліся ўлады.
Аляксандар Лукашэнка прызначыў намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта, адказным за эканоміку, Максіма Ермаловіча, які перад гэтым быў паслом Беларусі ў Вялікай Брытаніі. Свабода дазванілася ў Лепель да маці Максіма Ермаловіча Тамары Іванаўны, якая пагадзілася расказаць пра сябе і сына.
Сяргея Касьцючэнку пакаралі зьняволеньнем за «ўхіленьне ад сплаты падаткаў» (арт. 243 КК РБ). Разам з экс-кіраўніком «Прыёрбанка» асудзілі яшчэ двух бізнэсмэнаў.
Краіны Захаду вырашылі пакуль ня ўводзіць забарону на страхаваньне марскіх перавозак расейскай нафты і дазволілі некаторыя міжнародныя пастаўкі на фоне боязі росту цэн на нафту і разьвіцьця энэргетычнага крызісу.
Свабода разабралася, што зьменіцца для жыхароў Беларусі ў новым месяцы.
Першым стартуе сухагруз RAZONI пад сьцягам Сьера-Леонэ накіроўваецца ў порт Трыпалі ў Лібане з 26 тысячамі тон украінскай кукурузы.
За мінулыя суткі літоўскія памежнікі разьвярнулі на мяжы зь Беларусьсю 109 нелегалаў. Такую ж колькасць нелегалаў вярнулі ў Беларусь і напярэдадні.
Украінскія СМІ паведамілі ў нядзелю пра некалькі выбухаў у Адэсе.
Заснавальнік украінскай аграрнай кампаніі «Нібулон» і адзін з найбагацейшых украінцаў Аляксей Вадатурскі і яго жонка загінулі ў выніку абстрэлу Мікалаева расейскімі вайскоўцамі ў ноч на 31 ліпеня.
Сёньня Беларусь не закупляе замежную сельскагаспадарчую тэхніку, усе неабходныя машыны выпускае айчынная прамысловасьць, заявіў у эфіры тэлеканалу «Беларусь 1» намесьнік прэм’ер-міністра Леанід Заяц, які адказвае за аграрныя пытаньні.
Расея таемна вывозіць з афрыканскай дзяржавы Судан золата, хаваючы гэта пад экспарт іншых тавараў, у прыватнасьці пячэньня, сьцьвярджаецца ў расьсьледаваньні амэрыканскага тэлеканалу CNN.
Праект Свабоды «Новая зямля» расказвае пра жыцьцё людзей, якія мусілі пакінуць краіну, але не перасталі быць беларусамі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі разам з прадстаўнікамі дыпляматычнага корпусу, акрэдытаванымі ва Ўкраіне, паглядзелі на загрузку ўкраінскага збожжа на сухагруз для далейшай пастаўкі з Украіны на замежны рынак праз Чорнае мора.
«Дапамога асабліва патрэбна для малога і сярэдняга бізнэсу, які працаваў на экспарт».
Улады прыдумалі браць падаткі з грыбнікоў і ўладальнікаў агародаў, таксама трэба плаціць падатак на кватэру і на выезд за мяжу. Якія новыя паборы ўжо ўвялі?
5,5 тысячы дактароў і 3,5 тысячы мэдычных сясьцёр — столькі вакансій для мэдпэрсаналу ёсьць у Беларусі. Толькі ў адной раённай лякарні — 22 вакансіі. Заробкі ж падаюць, бо няма больш «ковідных выплатаў».
Рэальныя пэнсіі беларусаў працягваюць падаць сёмы месяц запар, нягледзячы на іх выплаты з папраўкай на інфляцыю.
Пра гэта паведамляе BBC са спасылкай на апытаньне сацыялягічнай групы «Рэйтынг».
Цэны на цукар у Польшчы вырасьлі амаль удвая. Але дэфіцыту не павінна быць.
Пасьля закрыцьця эўрапейскіх і ўкраінскіх рынкаў Беларусі трэба перанакіраваць свой экспарт у іншыя краіны на суму ў 16 млрд даляраў, — сказаў прэмʼер-міністар Раман Галоўчанка.
Міжнародны валютны фонд заявіў, што сусьветная эканоміка сутыкнулася зь некалькімі шокамі, у тым ліку праз вайну ва Ўкраіне.
Па словах суразмоўцаў агенцтва, тэхнічныя праблемы, якімі Расея тлумачыць зьніжэньне паставак, зьяўляюцца толькі зачэпкай.
У беларускіх ВНУ 3 жніўня завяршаецца прыёмная кампанія, на шэрагу спэцыяльнасьцяў пакуль не атрымалася набраць студэнтаў на бюджэт паводле пляну. Глядзім, што з прыёмнай кампаніяй.
У чэрвені гэтага году ў эканоміцы Беларусі было занята 4 млн. 207 тыс. чалавек, паведамляе Белстат. Іх колькасьць працягвае зьмяншацца.
Журналісты Беларускага расьсьледніцкага цэнтру разабралі структуру бізнэс-імпэрыі паплечніка Лукашэнкі Віктара Шэймана, а таксама высьветлілі, што весьці справы Шэйману дапамагае ягоная блізкая сяброўка Ганна Пушкарова.
Цэны на пшаніцу рэзка вырасьлі 25 ліпеня пасьля таго, як расейскія ракеты ўдарылі па порце ў Адэсе на выходных, паведамляе Reuters.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі 25 ліпеня пацьвердзіў, што найбліжэйшым часам краіна адновіць экспарт збожжа праз Чорнае мора ў адпаведнасьці з дасягнутымі ў Стамбуле дамоўленасьцямі.
Ці адбыўся дэфолт беларускай фінансавай сыстэмы? На колькі насамрэч упадзе беларускі экспарт? Ці вяртаецца беларуская эканоміка ў «ліхія дзевяностыя»?
ВУП Беларусі ў чэрвені ўпаў прыкладна на 7,8% у гадавым вымярэньні пасьля зьніжэньня на 8,6% у траўні, гаворыцца ў штотыднёвым макрааглядзе Эўразійскага банку разьвіцьця (ЭАБР).
Галоўнае ўпраўленьне выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны заклікала жыхароў Энэргадару, дзе знаходзіцца найбольшая ў Эўропе атамная станцыя, даваць інфармацыю аб месцах дысьлякацыі расейскіх войскаў і тэхнікі, а таксама маршруты іх перамяшчэньня.
Загрузіць яшчэ