На гэта зьвярнуў увагу тэлеграм-канал «Беларусь головного мозга», выказаўшы здагадку, што прычына таму — альбо жаданьне адмежавацца ад «небясьпечнага» спалучэньня колераў, альбо дэфіцыт фарбы для абгорткі.
Афармленьне каробкі цукерак фабрыка памяняла яшчэ ў чэрвені, растлумачыўшы такое рашэньне патрыятычнымі меркаваньнямі. «За аснову мы ўзялі адценьне лугавога васілька, які часта выкарыстоўваецца ў беларускай сымболіцы», — растлумачыла ў сацсетках прэс-служба «Камунаркі».