Ці жывуць яшчэ людзі, якія памятаюць мову дрыбінскіх шапавалаў — загадкавы і незразумелы «катрушніцкі лемезень»? Каб пачуць гэты моўны шэдэўр, мы паедзем у вёску Пакуцьце, што пад Дрыбінам.
Галоўны прадусар кампаніі Nonstop Mediа паабяцаў вярнуць у казну 20 мільярдаў беларускіх рублёў.
Разам з музыкамі Сяргей Доўгушаў падрыхтаваў праграму-прысьвячэньне Рыгору Барадуліну.
22 лютага (нядзеля) на двух паверхах бізнэс-клюбу «Imaguru» (Мінск, вул. Фабрыцыюса, 4) адбудзецца вялікае «Сьвята Роднай Мовы».
Падзеі новага дня, якія чакаюць Беларусь і сьвет сёньня, 18 лютага, у сераду.
Да 17 лютага прымаюцца дызайны для паштовак, каб у Дзень роднай мовы беларусы маглі віншаваць адно аднаго па-беларуску. Пераможца атрымае электронную чыталку «Kindle».
Пакуль гутарка вядзецца толькі пра абслугоўваньне і камунікацыю на беларускай мове.
Збор сродкаў для кнігарні ініцыявала польская мастачка Цэліна Кануньнікава.
У Магілёўскім унівэрсытэце імя Куляшова Таварыства беларускай мовы ўганаравала пераможцаў інтэлектуальнага спаборніцтва «Беларускае пяціборства — 2015».
Раман ляўрэата Нобэлеўскай прэміі Архана Памука «Музэй цнатлівасьці» і складанку малой прозы беларускай пісьменьніцы і мастачкі Людмілы Андзілеўкі «Гэта ты» лучыць некалькі істотных акалічнасьцяў.
Каля Косава на Берасьцейшчыне працягваецца аднаўленьне палаца Пуслоўскіх ХІХ стагодзьдзя. У самім горадзе зьяўляецца турыстычная інфраструктура.
Пра два варыянты цывілізацыйнага выбару. Трэцяга ня дадзена.
Танцоры з колішняй «Жар-птушкі» ў Парку Горкага, не знайшоўшы месца ў Менску, перабраліся ў Ракаў.
Гомель стаў дзясятым па ліку горадам, дзе адкрыліся папулярныя бясплатныя курсы беларускай мовы — «Мова Нанова».
Бліц-агляд падзеяў сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У якіх бібліятэках можна знайсьці беларускія кніжкі для дзетак?
У паўтара разу схуднелы Аляксандар Памідораў разам з украінскім сябрам з гурту Самі Свої Алегам Сухаравым «далі чаду» ў Вялейцы.
Героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка пад уражаньнем саміту «нармандзкай чацьвёркі», як прайшоў у Менску.
Музэй гісторыі беларускага кіно сумесна зь Беларускім саюзам дызайнэраў запачаткавалі Першую беларускую выставу-фэстываль аўтарскай паштоўкі «Post Scriptum». Імпрэза прымеркаваная да Дня Сьвятога Валянціна і 8 сакавіка.
У Берасьці адбылася сустрэча з кіраўніком праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесем Бяляцкім, у часе якой адбылася прэзэнтацыя яго кнігі «Іртутнае срэбра жыцьця».
Прыехаўшы ў Менск на паэтычны фэстываль імя Міхася Стральцова, Сяргей Жадан зрабіў некалькі перакладаў вершаў гэтага беларускага клясіка на ўкраінскую мову. А Андрэй Хадановіч на беларускую пераклаў новыя вершы Сяргея Жадана.
14 лютага на выставе 1-га фэстывалю беларускай аўтарскай паштоўкі Post Scriptum пройдуць майстар-клясы, прымеркаваныя да Дня сьвятога Валянціна.
У Менску 13 лютага адбыўся канцэрт «Даем рады». Падчас канцэрту гледачы ўзьнялі беларускі сьцяг.
Калі ў 1992 годзе, я перакладаў п’есу Славаміра Мрожка “Дом на мяжы”, здавалася, што гэта проста “пацеха” драматурга-абсурдыста.Наш час, наша геапалітычная прастора кліча Мрожка зноў.
У новым выпуску праграмы «Настоящее время» Сяргей Абламейка камэнтуе заявы расейскага спэцыяліста «па ўкраіністыцы і беларусістыцы» пра «жорсткую беларусізаыю» у Беларусі.
Міхась Баярын — бясспрэчна, нешараговая зьява: ён з тых, хто заўжды вылучаецца на агульным тле; хто сам выбірае дарогу, а часам і стварае яе.
Сутнасьць канфлікту ў тым, што сп.Моўчан не прыняў варыянт гурта Naka і забараніў выкарыстоўваць трэк.
Кожны сам – да пэўнае мяжы – распараджаецца сваім прозьвішчам, у тым ліку для стварэньня “брэндаў”. Пра асаблівасьці беларускіх прозьвішчаў піша Вінцук Вячорка.
Вядомы расейскі музыка Андрэй Макарэвіч сьпяваў і распавядаў пра сваё стаўленьне да анэксіі Крыму, прэзыдэнта Пуціна і назвы «Белоруссия».
У сталіцы адкрылася XXII Менская міжнародная выстава-кірмаш. У ёй бяруць удзел 28 краінаў. Стэнды недзяржаўных беларускіх выдавецтваў туляцца на цокальным паверсе.
На вашыя пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі на сайце Свабоды адказаў выдавец Ігар Логвінаў.
Вядомы расейскі музыка Андрэй Макарэвіч даў закрыты канцэрт-сустрэчу ў Менску, арганізаваную культурніцкай кампаніяй «Будзьма беларусамі!» і інтэрнэт-парталам «Тузін Гітоў».
Вечарам 11 лютага адбылося разьвітаньне з кнігарняй «Галіяфы» на вуліцы Валгаградзкай. Прычынай закрыцьця сталі праблемы ва ўласьніка памяшканьня, у якога «Галіяфы» арандуюць плошчу пад краму.
Сёлета асноўная тэма стэнду амэрыканскай амбасады ў Беларусі — «Невядомая Амэрыка». Прычым прадстаўлена ня толькі калекцыя ўнікальных кніжных выданьняў, плякатаў, але і дасягненьні сучасных 3D-тэхналёгіяў.
Нядаўна ў выдавецтве «Elephant Publishing» (Нью-Ёрк, ЗША) выйшла кніга Ўладзіслава Ахроменкі «Музы і сьвіньні» ў перакладзе на расейскую мову.
Фільм надзвычай цяжкі, зь яго выходзіш, нібы з дурнога сну, з чыгуннай галавой і немагчымасьцю адразу ўцяміць, куды ж ты выйшаў. Але гэта якраз – праўда пра «Сонечны ўдар».
Міжнародная кніжная выстава-кірмаш адкрылася ў Менску. На адным са стэндаў — георгіеўскія стужкі, якія выкарыстоўваюцца ў якасьці знакаў адрозьненьня прарасейскімі баевікамі на Данбасе.
Вядомыя беларусы і цэлыя арганізацыі дапамагаюць незалежнай беларускай кнігарні выплаціць штраф у 1 мільярд рублёў.
Мяркуецца, што на Менскім кірмашы будуць прадстаўленыя кніжныя выдавецтвы 28 краінаў сьвету. Але многіх вядомых беларускіх выдавецтваў там ня будзе.
Дызайн апонаў распрацавала арт-студыя «PRAS», вядомая тым, што раней выпусьцілі настольную гульню «1514» да гадавіны перамогі пад Воршай.
У вёсцы Вішнева Валожынскага раёну ствараюць музэй рупліўца беларушчыны, перакладчыка Бібліі ксяндза Ўладыслава Чарняўскага. Адкрыць хочуць да 100-гадовага юбілею сьвятара — у 2016 годзе.
Сёньня «Дзеяслоў» назваў ляўрэатаў літаратурнай прэміі «Залаты апостраф». У сталічным бары «ДК» адбылася ўрачыстая цырымонія ўганараваньня.
Журы літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца апублікавала поўны сьпіс кніг, намінаваных на сёлетнюю прэмію. У сьпісе 42 кнігі. Колькі зь іх вы чыталі?
У Горадні журналіст і краязнаўца Ўладзімер Хільмановіч прадставіў дзьве свае новыя кніжкі: «Беларускае золата» і «Каляндарны краязнаўчы даведнік Гарадзеншчыны».
Замест сарванага канцэрту ў клюбе «Піраты» 8 лютага ў галерэі Tut.by адбылася творчая сустрэча і аўтограф-сэсія Зьмітра Вайцюшкевіча ды гурту WZ-orkiestra.
«Залаты апостраф» — літаратурная прэмія, якая вось ужо дванаццаты раз уручаецца рэдакцыяй часопісу «Дзеяслоў» за найлепшыя прозу, паэзію й дэбют. Цырымонія адбудзецца 9 лютага ў клюбе «ДК» а 18.30
Загрузіць яшчэ