Арт-студыя «PRAS» прапануе не абмяжоўвацца «вышымайкамі» ды іншай прадукцыяй зь беларускім арнамэнтам ды вырабіць — «вышышыны» — роварныя апоны з тэкстурай ў выглядзе беларускага арнамэнту.
Дызайн апонаў распрацавала арт-студыя «PRAS», таксама вядомая тым, што раней выпусьціла настольную гульню «1514» да гадавіны перамогі пад Воршай.
Аўтары ідэі жартаўліва пішуць на сваім сайце:
«Мы набілі сабе татуіроўкі з арнамэнтам, але гэтага мала. Мы сьпім пад вышыванымі коўдрамі, але сон наш неспакойны. Бо місія студыі — несьці беларушчыну ў масы. Таму сустракайце нашу кроплю ў хвалі мэйнстрыму: ад прадзедаў спакон вякоў да нашых дзён, лепшы разносчык вышыванасьці і вышыватасьці — яе вялікасьць ВЫШЫШЫНА!».
Распрацоўшчыкі прапануюць зьмясьціць «старажытны арнамэнт на колах жалезнага каня».
Каб запусьціць масавы выпуск «вышышынаў», арт-студыя «PRAS» шукае інвэстараў.