Сяргей Дубавец стаў ляўрэатам у намінацыі «Проза» за публікацыю «Вайна і мір. Справаздача» ў 71-м нумары.
У намінацыі «Паэзія» прэмію атрымала Людка Сільнова за падборку вершаў «Тэхніка дэтэктыўнага пісьма» ў 69-м нумары.
Прэміяй за высокі ўнёсак у літаратуру уганараваны Ніл Гілевіч. Узнагароду за ляўрэата атрымаў сын народнага паэта Сяргей Нілавіч.
У намінацыі «Дэбют» прэмію атрымаў Мікіта Найдзёнаў за публікацыю вершаў «Гэта не зразумее ніхто апроч».
«Залаты апостраф» — літаратурная прэмія, заснаваная ў 2004 годзе рэдакцыяй часопіса «Дзеяслоў». Пераможцамі становяцца творцы, якія друкаваліся на старонках выданьня. Прэмія можа ўручацца пісьменьніку толькі адзін раз.
У намінацыі «Проза» прэтэндэнтамі былі:
Сяргей Дубавец. «Вайна і мір. Справаздача».
Сяргей Рублеўскі. «Адыходнікі». Апавяданьне.
Андрэй Стэфановіч. «Нататкі пра Эрнэста Саву, вандроўніка і вар’ята».
У намінацыі «Паэзія» на прэмію прэтэндавалі:
Данута Бічэль. «Настальгія па дзявочай краіне».
Ярына Дашына. «Пакой чаканьня».
Людка Сільнова. «Тэхніка дэтэктыўнага пісьма».
У намінацыі «Дэбют» —
Мікіта Найдзёнаў. «Гэта не зразумее ніхто апроч». Вершы.
Дзьмітры Лавіцкі. «Птушыная нара». Вершы.
Павал Хадзінскі. «Дваццаць тры гадзіны свабодных адносінаў».
Сёлетнія прэтэндэнты маюць шырокую геаграфію: Берасьце, Горадня, Лёндан, Віцебск.
Інтэрнэт-галасаваньня сёлета не было.
Першымі ляўрэатамі «Залатога апострафа» сталі Васіль Быкаў (проза), Алесь Бадак (паэзія) і Глеб Лабадзенка (дэбют).
Ну, а за 10 гадоў, калі ўлічыць, што да трох асноўных дадаваліся яшчэ іншыя намінацыі — «за высокі ўклад у сучасную літаратуру», па выніках інтэрнэт-галасаваньня, — ляўрэатамі сталі каля сарака беларускіх літаратараў. Ад вядомых, масьцітых (Вольгі Іпатавай, Леаніда Дранько-Майсюка, Уладзімера Някляева, Анатоля Вярцінскага) да амаль нікому не вядомых — у намінацыі «Дэбют».