«У гэтай справе яны прад’явілі адзін фатаздымак, дзе я на Плошчы 12 верасьня, і два сьведчаньні міліцыянтаў-амапаўцаў. Я лічу, што гэта факт палітычнага перасьледу, бо ні я, ні хто іншы грамадзкі парадак не парушаў, і гэта пацьвердзілі самі амапаўцы. Мяне фактычна судзяць толькі за лёзунг „Жыве Беларусь“. Я зьвярнуў увагу суду, наколькі гэта абсурдна»