Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У нас свае СМІ», — журналістку БелаПАН пад пагрозай ужываньня сілы выдалілі з канфэрэнцыі


Карэспандэнтка БелаПАН Алена Спасюк была выдаленая зь міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі «Здароўе і навакольнае асяродзьдзе», прысьвечанай 90-годзьдзю санітарна-эпідэміялагічнай службы Беларусі, з пагрозай ужываньня сілы, паведамляе агенцтва.

Раніцай 28 кастрычніка Алена Спасюк, паказаўшы рэдакцыйнае пасьведчаньне, прайшла рэгістрацыю на пленарнае пасяджэньне канфэрэнцыі, якое праходзіць у Навукова-практычным цэнтры гігіены. За пяць хвілін да пачатку падзеі навуковы сакратар цэнтру Сьвятлана Ітпаева-Людчык папрасіла журналістку БелаПАН пакінуць залю, аргумэнтуючы гэта тым, што на канфэрэнцыі могуць знаходзіцца толькі тыя журналісты, якіх запрашала адміністрацыя. У адказ Спасюк заявіла, што яна прайшла рэгістрацыю і прадстаўляе афіцыйна зарэгістраваны ў Беларусі СМІ.

Пасьля гэтага да Спасюк у суправаджэньні навуковага сакратара падышоў намесьнік дырэктара з гаспадарчай працы Навукова-практычнага цэнтру гігіены Генадзь Лосеў, які таксама запатрабаваў, каб журналістка сышла. Лосеў забраў са стала асабістыя рэчы журналісткі, уключна з мабільным тэлефонам і дыктафонам. «Вы хочаце, каб мы вывелі вас за рукі?» — пацікавіўся чыноўнік.

З нагоды рэгістрацыі на канфэрэнцыю, якую прайшла Спасюк, ён заявіў: «Ёсьць нормы, як правільна паводзіць сябе акрэдытаваным журналістам. У нас свае СМІ, якія атрымліваюць грошы, — няхай працуюць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG