Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Чуткі пра сьмерць беларускага кіно перабольшаныя», – у Менску стартуе Bulbamovie-2016


Кадар з фільму «Хранатоп»
Кадар з фільму «Хранатоп»

Фэстываль новага беларускага кіно Bulbamovie-2016 пройдзе ў Менску 21-22 кастрычніка.

«Bulbamovie — гэта фэстываль, які пачынаўся перад усім як Варшаўскі фэст беларускага кіно. Сёлета, ужо другі год запар, мы яго робім у Менску, і я думаю, што гэта абсалютна лягічна, бо няма сэнсу ехаць па беларускае кіно ў Варшаву ці ў Вільню, калі яно робіцца тут. Мы разглядаем сваю місію як пляцоўку для сустрэчы новых беларускіх аўтараў з новай маладой публікай і спадзяёмся, што ў нас усё атрымаецца», – заявіў Свабодзе праграмны дырэктар Bulbamovie-2016 Максім Жбанкоў.

Сёлетняя праграма Bulbamovie будзе разгортвацца ў трох асноўных кірунках: мастацкае кіно, дакумэнтальнае кіно і анімацыя.

«Адпаведна мы маем тры галоўныя ўзнагароды. Значыць, ня першае, другое і трэцяе месцы, а тры першыя ў трох намінацыях. У нас у гэтым годзе было пададзена 64 заяўкі, зь іх 24 прайшлі першасны адбор і стварылі конкурсную праграму. Магу сказаць, што мы маем вельмі моцны анімацыйны конкурс – цікавы, разнастайны і прафэсійны. Вельмі цікавая лінейка мастацкага кіно.

Трэба сказаць, што ўсе стужкі наша конкурсу – гэта кароткі мэтар (ад 2 да 30 хвілін прыкладна). Ты ня менш у межах мастацкага кіно мы маем шырокі дыяпазон і стылёвы, і жанравы: ад драмы (напрыклад, стужка Віктара Красоўскага „Душы мёртвыя“) да гратэску (напрыклад, стужкі суполкі „Хранатоп“). Мне думаецца, што гэта вельмі разнастайна і яскрава пацьвярджае, што чуткі пра сьмерць беларускага кіно былі, мякка кажучы, перабольшаныя», – рэзюмуе Жбанкоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG