Кандыдат на пасаду старшыні Руху «За свабоду» Алесь Лагвінец выступіў з прапановай увесьці сустаршынства ў арганізацыі, каб цалкам выключыць магчымасьць расколу.
У Менскім гарадзкім судзе пачаўся суд над заснавальнікам сайту 1863х.com Эдуардам Пальчысам, якога праваабаронцы Беларусі прызналі палітвязьнем.
Напярэдадні закрытага судовага працэсу над Эдуардам Пальчысам, які пачынаецца 14 кастрычніка ў Менскім гарадзкім судзе, Свабода запытала ў вядомых беларусаў, што яны думаюць пра крымінальны перасьлед заснавальніка сайта 1863х.com.
Пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч лічыць, што Нобэлеўскія прэміі па літаратуры не павінны прысуджацца музыкам.
11–12 кастрычніка 1986 году адбылася гістарычная сустрэча ў Рэйкʼявіку паміж прэзыдэнтам ЗША Рональдам Рэйганам і генэральным сакратаром савецкай кампартыі Міхаілам Гарбачовым. Чаму Масква зноў вяртаецца да гонкі ўзбраеньняў і які будзе вынік новага супрацьстаяньня з Захадам?
Міністар энэргетыкі Беларусі Ўладзімер Патупчык апавёў журналістам пра сутнасьць нафтагазавых дамоўленасьцяў паміж Масквой і Менскам.
Кіраўнік беларускага зьнешнепалітычнага ведамства Ўладзімер Макей быў прыняты прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам падчас працоўнага візыту ў Варшаву.
Улад К. — так зваць хлопца, які ўчыніў напад зь сякерай і бэнзапілой у менскім гандлёвым цэнтры «Эўропа».
«Кніга зацікавіла мытнікаў. Пасьля гэтага багаж яшчэ раз пільна агледзелі і знайшлі дыск з фільмам „Дысыдэнт“ пра Міхася Кукабаку. Фільм іх таксама зацікавіў. Кнігу і дыск у выніку ў мяне забралі і выдалі адпаведную паперу, што іх бяруць на экспэртызу».
7 кастрычніка цэнтральны крымінальны суд Англіі і Ўэльса пачаў папярэднія слуханьні ў справе 41-гадовага Бэнджаміна Стымсана, якія ваяваў на Данбасе на баку сэпаратыстаў.
Крэмль не выключае вяртаньня расейскіх вайсковых базаў на Кубу і ў Віетнам.
У Менску адбываецца ўстаноўчая канфэрэнцыя Асамблеі народных прадстаўнікоў, створаная зь ліку кандыдатаў у дэпутаты на парлямэнцкіх выбарах ад правацэнтрысцкай кааліцыі.
Асамблея народных прадстаўнікоў будзе складацца з кандыдатаў у дэпутаты на выбарах у Палату прадстаўнікоў 2016 году ад правацэнтрысцкай кааліцыі.
КДБ і МУС Беларусі не знайшлі падставаў для арышту баевіка «ЛНР» з Барысава Канстанціна Фафанава, які паўтара года ваяваў на Данбасе і ўжо 7 месяцаў знаходзіцца ў Беларусі.
Місія Міжнароднага валютнага фонду завяршае працу ў Беларусі. Пэрспэктывы атрыманьня Менскам трохмільярднага крэдыту ад МВФ экспэрты на дадзеным этапе ацэньваюць вельмі скептычна.
Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч паведаміў у сваім Фэйсбуку, што ў двары ягонага дома дзяжурыць міліцыя — актывіст не выключае, што ён будзе затрыманы напярэдадні сёньняшняга пікета.
Свабода падабрала найбольш цікавыя выказваньні Аляксандра Лукашэнкі зь ягонай кітайскай паездкі
Ганна Канапацкая плянуе ініцыяваць у Палаце прадстаўнікоў законапраект аб адмене артыкулу 234 Крымінальнага кодэксу аб «ілжэпрадпрымальніцтве».
Падчас візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай паміж дзьвюма краінамі будуць падпісаныя пэўныя дамовы, але стратэгічнага прарыву ў двухбаковых адносінах чакаць ня варта. Такое меркаваньне ў інтэрвію Свабодзе выказалі экспэрты.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая гатовая да ўдзелу ў парлямэнцкіх баталіях і разьлічвае на падтрымку ўсіх дэмакратычных сілаў.
Загрузіць яшчэ