Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хлопец, які напаў на апазыцыйны пікет, атрымаў 3 месяцы арышту. Губарэвіч: Вырак мог быць і больш жорсткі


Аляксандар Сьвірыд у судзе
Аляксандар Сьвірыд у судзе

Першамайскі суд Менску вынес прысуд 27-гадоваму Аляксандру Сьвірыду, які ў ліпені напаў на Аляксандра Русевіча, зьбіральніка подпісаў за вылучэньне кандыдатам у дэпутаты Юрася Губарэвіча.

Сьвірыда прызналі вінаватым паводле артыкула 339 ч. 1 (хуліганства). Прысудзілі 3 месяцы турэмнага арышту.

Старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч лічыць, што нападнік атрымаў надта малое пакараньне.

Юрась Губарэвіч
Юрась Губарэвіч

«Па-першае, я зьдзіўлены, што падрыхтоўка да працэсу заняла тры месяцы, бо справа відавочная, нападнік быў затрыманы ў той жа дзень. На маю думку, міліцыя цягнула зь перадачай справы ў суд, каб дачакацца канца выбарчай кампаніі, каб зьехалі ўсе міжнародныя назіральнікі і быў меншы рэзананс.

Тым ня менш суд адбыўся. Вырак мог быць і больш жорсткі, бо гэта рэальныя хуліганскія дзеяньні, былі нанесеныя пабоі зьбіральніку подпісаў, і такія паводзіны выклікаюць абурэньне.

Чалавек, які нападаў, ужо мае крымінальны досьвед, і для яго такі тэрмін, напэўна, ня стане нагодай для перавыхаваньня. Адчуўшы, што за напад на прадстаўніка апазыцыі можна абысьціся малым пакараньнем, ён зразумее, што прадстаўнікі апазыцыі знаходзяцца амаль па-за законам», — сказаў палітык у інтэрвію Свабодзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG