Чарговыя абмежаваньні ЗША, накладзеныя на Беларусь, закранаюць софт ад кампаній, якія базуюцца ў Амэрыцы. Гэта ў тым ліку праграмнае забесьпячэньне (ПЗ) для бізнэс-аналітыкі, воблачных сэрвісаў і прамысловага праектаваньня. Санкцыі пачнуць дзейнічаць з 12 верасьня.