«Недружалюбнымі» беларускія ўлады лічаць усе краіны Эўразьвязу, ЗША і іншыя дзяржавы.
На сустрэчы Сьвятланы Ціханоўскай у Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША абмяркоўваўся «прагрэс у справе расьсьледаваньня справаў супраць Лукашэнкі аб вывазе ўкраінскіх дзяцей, а таксама справа Юрыя Гараўскага, якую разглядае суд у Швайцарыі».
Падчас працоўнага візыту ў Злучаныя Штаты Амэрыкі 17–23 верасьня дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская прыме ўдзел у цырымоніі ўручэньня прэміі Атлянтычнай рады Global Citizen Awards.
Галоўнай тэмай на перамовах Аляксандра Лукашэнкі і прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна 15 верасьня ў Сочы быў транзыт улады ў Беларусі. Такое меркаваньне ў эфіры ўкраінскага тэлеканалу «Кіеў» выказаў намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэта Павел Латушка.
Экс-прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Валеры Цапкала падаў пазоў у Эўрапейскі суд супраць Эўрапейскай камісіі (ЭК). Адпаведную заяву палітык зрабіў у сваім тэлеграм-канале.
Беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская 17–23 верасьня наведае Злучаныя Штаты Амэрыкі, паведаміў BPN яе галоўны дарадца Франак Вячорка.
У звароце да палякаў грамадзкая каардынацыйная экалягічная рада пры Мінпрыроды Беларусі заклікала палякаў «аддаць свае галасы [на рэфэрэндуме] за ачышчэньне лёгкіх Эўропы ад бэтоннага іншароднага цела і тым самым паклапаціцца пра будучыню, каб не адчуваць сораму перад сваімі нашчадкамі».
У Менску перакрыты тэмпэратурны рэкорд 68-гадовай даўнасьці, у Слуцку — 86-гадовай, падлічыла агенцтва BPN.
Пазбаўленьне замежных устаноў паўнамоцтваў на падаўжэньне тэрміну дзеяньня, абмен і выдачу пашпарта «парушае правы сотняў тысяч беларусаў», гаворыцца ў сумеснай заяве Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH) і праваабарончага цэнтру «Вясна».
Перамовы Аляксандра Лукашэнкі і прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна адбудуцца 15 верасьня, паведаміла прэс-служба беларускага палітыка. Раней гэтая сустрэча не анансавалася.
У МУС нагадалі, што беларусы, якія маюць замежнае грамадзянства ці дазвол на жыхарства, мусяць паведаміць пра гэта ўладам, «каб пазьбегнуць у далейшым адказнасьці, увядзеньне якой у цяперашні час прапрацоўваецца».
Польскі дыплямат Артур Міхальскі, які займаў пасаду пасла ў Беларусі з 15 траўня 2018-га па 31 жніўня 2023 году, прызначаны ўпаўнаважаным Міністэрства замежных спраў у супрацоўніцтве зь беларускімі дэмакратычнымі сіламі.
«Для Ўкраіны і Беларусі няма іншага выбару, акрамя як працягваць барацьбу», — заявіла дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская 11 верасьня на плошчы Нармальмсторг у Стакгольме на мітынгу, прымеркаваным да 20-й гадавіны гібелі міністра замежных спраў Швэцыі Анны Лінд.
Міністэрства ўнутраных спраў Літвы плянуе правесьці ўвосень шматфункцыянальныя вучэньні «ў рамках падрыхтоўкі да магчымай аварыі на БелАЭС», паведаміла кіраўніца ведамства Агне Білатайце.
У Магілёўскай вобласьці 5–27 верасьня праходзяць вучэбныя зборы з вайсковаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў Магілёўскага, Асіповіцкага і Чавускага раёнаў, паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі.
Дэклярацыю падпісаў шэраг ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі, арганізацый, фондаў, унівэрсытэтаў і прыватных асоб.
Групу з 40 іншаземцаў затрымалі ў Калодзішчах (Менскі раён) супрацоўнікі абласнога ўпраўленьня грамадзянства і міграцыі пры падтрымцы АМАПу, паведаміла 4 верасьня прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Высунутыя Менскам абвінавачаньні ў парушэньні паветранай прасторы Беларусі зьяўляюцца «спробай адказаць на вельмі рэзкі пратэст» Варшавы ў сувязі з залётам у польскую прастору двух беларускіх верталётаў у жніўні, заявіў 2 верасьня міністар унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі.
«Росатом» гатовы дапамагчы Беларусі пабудаваць другую атамную электрастанцыю, калі адпаведнае рашэньне будзе прынятае, вынікае з заявы дырэктара офіса гэтай расейскай дзяржкарпарацыі ў Беларусі Станіслава Лявіцкага.
Рашэньне Нобэлеўскага фонду адклікаць запрашэньне «хаўрусьнікам нелегітымнага рэжыму [Аляксандра] Лукашэнкі» на ўрачыстасьці ў Стакгольме ёсьць «знакам салідарнасьці і падтрымкі» беларускага народа, такое меркаваньне выказала ў «Твітары» лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская.
Загрузіць яшчэ