Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адкліканьне запрашэньня пасла Беларусі на ўручэньне Нобэлеўскай прэміі ў Стакгольме — знак падтрымкі народа, лічыць Ціханоўская


Сьвятлана Ціханоўская. Архіўнае фота.
Сьвятлана Ціханоўская. Архіўнае фота.

Рашэньне Нобэлеўскага фонду адклікаць запрашэньне «хаўрусьнікам нелегітымнага рэжыму [Аляксандра] Лукашэнкі» на ўрачыстасьці ў Стакгольме ёсьць «знакам салідарнасьці і падтрымкі» беларускага народа, такое меркаваньне выказала ў «Твітары» лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская.

Яна павітала гэтае рашэньне і выказала надзею, што гэтак жа сама будзе адкліканае запрашэньне на ўрачыстасьці ў Осла. Замест асоб, зьвязаных з афіцыйным Менскам, лічыць палітык, фонду варта было б запрасіць прадстаўнікоў дэмакратычных сіл Беларусі.

2 верасьня Нобэлеўскі фонд абвясьціў, што ў сувязі з «вострай рэакцыяй у Швэцыі» прынятае рашэньне, як і летась, не запрашаць на цырымонію ўручэньня прэміі ў Стакгольме паслоў Беларусі, Расеі і Ірана. Разам з тым арганізацыя заявіла, што «усе паслы будуць запрошаныя на цырымонію ў Осла», дзе традыцыйна ўручаецца Нобэлеўская прэмія міру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG