Калі адбылося затрыманьне групы нерэгулярных мігрантаў — невядома, але іх ужо прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасьці. Прынятае таксама рашэньне аб іх прымусовым выправаджэньні зь Беларусі. Пры гэтым у МУС заявілі, што 14 чалавек ня мелі дакумэнтаў, таму іх затрымалі для высьвятленьня асобы.
Паводле інфармацыі ведамтсва, іншаземцы, ня маючы візаў, прыбылі ў краіну з Расеі наземным транспартам, далей плянавалі прайсьці ў Латвію.
«Праводзіцца праверка па ўстанаўленьні арганізатара канала незаконнай міграцыі», — гаворыцца ў паведамленьні.
- За мінулыя суткі краіны ЭЗ не дазволілі нелегальна трапіць у Эўразьвяз 62 мігрантам з тэрыторыі Беларусі, з пачатку верасьня — 203, году — 28 972.
- 28 жніўня міністры ўнутраных спраў Польшчы і краін Балтыі вызначылі масавы прарыў нерэгулярных мігрантаў адной з падстаў для поўнага закрыцьця мяжы ЭЗ зь Беларусьсю.
- Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЭЗ пачаўся вясной 2021 года.