Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экалягічная рада пры беларускім Міністэрстве прыроды заклікала грамадзян Польшчы прагаласаваць за знос агароджы на мяжы


Агароджа на польска-беларускай мяжы. Архіўнае фота
Агароджа на польска-беларускай мяжы. Архіўнае фота

У звароце да палякаў грамадзкая каардынацыйная экалягічная рада пры Мінпрыроды Беларусі заклікала палякаў «аддаць свае галасы [на рэфэрэндуме] за ачышчэньне лёгкіх Эўропы ад бэтоннага іншароднага цела і тым самым паклапаціцца пра будучыню, каб не адчуваць сораму перад сваімі нашчадкамі».

Адпаведны зварот кіраўнік Мінпрыроды Андрэй Худык анансаваў на паседжаньні згаданай рады 8 верасьня, тэкст быў апублікаваны праз пяць дзён.

У дакумэнце гаворыцца, што «будаўніцтва агароджы падзяліла Белавескую пушчу на дзьве часткі, прычыніўшы тым самым непапраўныя страты дзікім жывёлам і расьлінам, якія жывуць у ёй, яе першабытнаму рэліктаваму лесу».

Экалягічная рада пры Мінпрыроды заклікала польскіх грамадзян «аддаць свае галасы за ачышчэньне лёгкіх Эўропы ад бэтоннага іншароднага цела (агароджа зробленая з мэталу. – BPN) і тым самым паклапаціцца пра будучыню і не адчуць пасьля сораму перад сваімі нашчадкамі».

Рэфэрэндум у Польшчы пройдзе разам з парлямэнцкімі выбарамі. Адно з вынесеных на яго пытаньняў гучыць наступным чынам: «Ці падтрымліваеце вы скасаваньне бар'еру на мяжы Рэспублікі Польшчы з Рэспублікай Беларусь?»

Польшча ўзводзіла 206-кілямэтровую загароду ўздоўж мяжы зь Беларусьсю са студзеня 2022 году па чэрвень 2023-га. Будаўніцтва фізычнага барʼеру стала рэакцыяй Варшавы на патокі зь вясны 2021 году нерэгулярных мігрантаў, якія імкнуцца трапіць у краіны ЭЗ зь беларускай тэрыторыі.

За мінулыя суткі польскія памежнікі не дазволілі нелегальна трапіць 35 мігрантам з боку Беларусі, ад пачатку верасьня — 449, году — 20 766.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG