Нацыянальная авіякампанія «Белавія» 2 верасьня часткова аднавіла аказаньне паслугаў, спыненае напярэдадні праз пераход з глябальнай плятформы браніраваньня квіткоў «Сэйбр» (ЗША) на расейскую сыстэму «Леанарда».
У прапановах, падрыхтаваных прэзыдэнтам Літвы Гітанасам Наўседам да восеньскай сэсіі Сэйму, няма паправак аб уніфікацыі нацыянальных абмежавальных мераў у дачыненьні да грамадзян Беларусі і Расеі, паведамляе LRT.
У Беларусі за апошнія сем гадоў колькасьць школьнікаў павялічылася, а студэнтаў — зьменшылася, сьведчыць праведзены BPN аналіз зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Нягледзячы на ўплыў санкцыяў з прычыны ролі Беларусі ў вайне Расеі супраць Украіны, кампанія Stadler не плянуе закрываць прадпрыемства ў Фаніпалі (Дзяржынскі раён Менскай вобласьці).
З 6 верасьня Swedbank больш «ня зможа даваць магчымасьць аплаты плацёжнымі картамі ў пунктах продажу і паслугаў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі», паведамляецца на сайце літоўскага аддзяленьня фінансава-крэдытнай установы.
Першыя ядзерныя боегалоўкі былі дастаўленыя з Расеі ў Беларусь «літаральна некалькі дзён таму», а да гэтага на беларускай тэрыторыі праводзіліся толькі «маштабныя трэніроўкі зь ядзернымі імітатарамі», заявіў начальнік Галоўнай управы выведкі Ўкраіны Кірыла Буданаў у інтэрвію тэлеканалу «1+1».
Атака Ўкраіны на Пскоў з выкарыстаньнем бесьпілётных лятальных апаратаў павінна заахвоціць Менск да поўнамаштабнага ўдзелу ў «спэцыяльнай ваеннай апэрацыі» на баку Расеі.
Аляксандар Лукашэнка 31 жніўня падпісаў указ «Аб падтрымцы асобных дзяржаўных арганізацый культуры», у адпаведнасьці зь якім з 1 студзеня 2024 году фінансаваньне выдаткаў са сродкаў бюджэту і ўласных сродкаў тэатраў будзе ажыцьцяўляцца ў прапорцыях 60/40.
Форум праводзяць творчая пляцоўка «Інбелкульт 2.0», Беларускі ПЭН і Старагародзкі дом культуры.
У выпадку поўнага закрыцьця мяжы зь Беларусьсю «будзе забясьпечана вяртаньне літоўскіх грамадзян і грамадзян ЭЗ, дазволена перамяшчэньне дыпляматаў, а таксама гуманітарны ўезд асоб зь Беларусі і іншых краін, якія шукаюць прыстанішча».
У выніку моцных дажджоў і парывістага ветру найбольш пацярпелі Віцебская, Горадзенская і Менская вобласьці, паведамляе прэс-служба вытворчага аб'яднаньня «Белэнэрга».
МЗС Польшчы заклікала арабскія краіны і Іран інфармаваць аб спробах садзейнічаньня нелегальнай міграцыі празь Беларусь
Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 17 чалавек, зараз іх у Беларусі 1496, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Шмат якія беларускія палітвязьні знаходзяцца ў поўнай інфармацыйнай ізаляцыі і «ня могуць ні зь кім мець зносіны» — «яны не атрымліваюць лістоў, іх не могуць наведаць адвакаты», заявіла ў інтэрвію Літоўскаму радыё і тэлебачанню (LRT) 29 жніўня Сьвятлана Ціханоўская.
Фігурантамі палітычна матываваных крымінальных справаў паводле артыкула 3614 Крымінальнага кодэксу (спрыяньне экстрэмісцкай дзейнасьці) зьяўляюцца больш за 70 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская працягвае візыт у Славенію. На палях Міжнароднага стратэгічнага форуму ў славенскім Бледзе яна сустрэлася, сярод іншага, з прэзыдэнтам краіны, кіраўнікамі МЗС Канады і Славаччыны.
У Полацкім унівэрсытэце Рыгор Азаронак будзе весьці прадмет «Асновы мэдыябізнэсу».
Разам з тым дэпутат Лаўрынас Кашчунас заявіў, што ў Літву зь Беларусі «пачынаюць прыяжджаць людзі, якія зьвязаныя з рэжымам».
Латвійскае войска 28 жніўня правяло недалёка ад мяжы зь Беларусьсю вучэньні зь перакрыцьцём аўтамабільнай дарогі.
«Мы не забываемся пра беларускіх апазыцыянэраў, якім пагражае небясьпека страціць жыцьцё і свабоду», — міністар унутраных спраў Польшчы Марыюш Камінскі па выніках супольнай нарады з калегамі з краін Балтыі.
Загрузіць яшчэ