Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі перакрытыя 24 тэмпэратурныя рэкорды


Сьпёка ў Менску, ілюстрацыйнае фота
Сьпёка ў Менску, ілюстрацыйнае фота

У Менску перакрыты тэмпэратурны рэкорд 68-гадовай даўнасьці, у Слуцку — 86-гадовай, падлічыла агенцтва BPN.

24 тэмпэратурныя рэкорды перакрытыя і два паўтораныя днём 13 верасьня на мэтэастанцыях краіны, сьведчыць праведзены BPN параўнаўчы аналіз апэратыўных і архіўных дадзеных Белгідрамэта.

У Менску на 1,6 градуса перавышаны рэкорд 68-гадовай даўнасьці — 27,4 градуса цяпла супраць 25,8. Максымумы таго ж 1955 году абноўленыя ў Баранавічах (27,2 супраць 26,6), Вялейцы (26,8 супраць 26,6), Ваўкавыску (28,5 супраць 27,2), Лідзе (28,5 супраць 26,7), Наваградку (26,2 супраць 25,6), Пружанах (29,2 супраць 26,6), Шаркаўшчыне (26,1 супраць 24,8), паўтораныя — у Верхнядзьвінску (25,1) і Лепелі (25,6).

Найстарэйшы экстрэмум дня перапісаны ў Слуцку — 26,6 супраць 26,3 градуса ў 1937 годзе.

Рэкорд 76-гадовай даўнасьці перакрыты ў Горадні (28,5 супраць 27,9), 72-гадовай — у Берасьці (29,2 супраць 28,1). Брэст выявіўся найгарачэйшым месцам у краіне. Да паўтору абсалютнага рэкорду дня за ўвесь пэрыяд мэтэаназіраньняў не хапіла 0,8 градуса (30 у Мазыры 29 гадоў таму).

14 верасьня халодны фронт адціснуў гарачае паветра на паўднёвы ўсход.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG