У праграме візыту — сустрэчы на высокім узроўні з палітыкамі ЗША і іншых краінаў, а таксама з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Нью-Ёрку.
Чакаецца, што падчас візыту Ціханоўская правядзе перамовы з намесьнікам дзяржсакратара ЗША ў пытаньнях грамадзянскай бясьпекі, дэмакратыі і правоў чалавека Узрай Зэяй, памочнікам дзяржсакратара ў пытаньнях Эўропы і Эўразіі Юры Кім, намесьнікам адміністратара Агенцтва ЗША ў міжнародным разьвіцьці (USAID) Ізабэль Коўлман.
Плянуюцца таксама сустрэчы з прэзыдэнтам Гватэмалы Алехандра Джаматэі і міністрам замежных спраў Фінляндыі Элінай Валтанен, удзел у мерапрыемствах Генасамблеі ААН.
Гэтае чацьвёртае наведваньне краіны экс-кандыдаткай у прэзыдэнты Беларусі.
- 28 ліпеня 2021 году прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і Ціханоўская правялі перамовы ў Вашынгтоне.
- У верасьні 2022 году дэмакратычная лідэрка выступіла на мерапрыемствах Генасамблеі ААН.
- У сакавіку 2023 году Ціханоўская наведала Злучаныя Штаты на запрашэньне Кангрэсу.
- 12 ліпеня Ціханоўская сустрэлася з Байдэнам у Вільні.