Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Беларусі вызначылі асаблівы парадак атрыманьня прыбытку для асобаў з «недружалюбных» дзяржаў


Будынак Міністэрства эканомікі. Ілюстрацыйнае фота
Будынак Міністэрства эканомікі. Ілюстрацыйнае фота

«Недружалюбнымі» беларускія ўлады лічаць усе краіны Эўразьвязу, ЗША і іншыя дзяржавы.

Указам Лукашэнкі ад 13 верасьня ў у Беларусі ўстанавілі асаблівы парадак атрыманьня прыбытку і дывідэндаў асобамі з замежных дзяржаў, якія нібыта «чыняць недружалюбныя дзеяньні ў адносінах да нашай краіны», паведаміла прэс-служба Міністэрства эканомікі.

Такім юрыдычным асобам для выплаты прыбытку і (або) дывідэндаў трэба адкрыць у банках Беларусі спэцыяльныя рахункі (рахункі рэзыдэнтаў). Сродкі будуць пералічвацца з аднаго рахунку на другі ў дзесяцідзённы тэрмін.

Гэтыя сродкі могуць выкарыстоўвацца толькі на:

  • фінансаваньне інвэстпраектаў у Беларусі;
  • пагашэньне запазычанасьці па асобных крэдытах банкаў;
  • разьмяшчэньне ў безадзыўныя банкаўскія ўклады на тэрмін, ня меншы за год, у банку, у якім адкрыты спэцыяльны банкаўскі рахунак.

6 красавіка 2022 году ўрад Беларусі зацьвердзіў пералік «замежных дзяржаў, якія чыняць недружалюбныя дзеяньні ў адносінах да беларускіх юрыдычных і (або) фізычных асоб». Да іх далучаны ўсе краіны ЭЗ, а таксама Новая Зэляндыя, Альбанія, Ісьляндыя, Паўночная Македонія, Вялікая Брытанія і Паўночная Ірляндыя, ЗША, Чарнагорыя, Швайцарыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG