Група зь 7 пэнсіянэраў на чале з праваабаронцам Тамарай Сяргей была затрыманая сёньня раніцай на менскім чыгуначным вакзале.
Прадстаўнікі партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» і Аб’яднанай грамадзянскай партыі на чале з Анатолем Лябедзькам накіравалі кіраўніцтву прадпрыемства «Мінскграда» зварот з просьбай працягнуць абмеркаваньне Генэральнага пляну разьвіцьця Менску.
Актывісты грамадзкай ініцыятывы «Ў абарону Курапатаў», прадстаўнікі міжнароднай праваабарончай арганізацыі «Мэмарыял» заклікаюць неабыякавых грамадзянаў выказаць пратэст супраць спробы чарговага наступу на Курапаты.
Менскі гарадзкі суд адмяніў рашэньне суду Цэнтральнага раёну Менску, які аштрафаваў лідэра руху салідарнасьці «Разам» Вячаслава Сіўчыка на 10 мільёнаў 800 тысяч рублёў і накіраваў справу на новы разгляд.
Ці патрэбны Беларусі эканамічныя рэформы, разважаюць мінакі на вуліцах Менску.
У сядзібе партыі БНФ прайшла вечарына да Дня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій і ў падтрымку беларускага дысыдэнта Сяргея Ханжанкова.
Паводле традыцыі актывісты аб’яжджаюць месцы масавых расстрэлаў у Менску. Удзел у акцыі бяруць таксама паэт Сяргей Законьнікаў, кінарэжысэр Уладзімер Халіп, нашчадкі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.
Да дня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій 29 кастрычніка, у Менску адбылося заключнае паседжаньне Грамадзкага трыбуналу па разгляду злачынстваў сталінізму ў Беларусі.
Суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў лідэра руху «Разам» Вячаслава Сіўчыка штрафам у памеры 50 базавых велічыняў за ўдзел у Шэсьці нацыянальнага сьцяга 10 кастрычніка.
Гісторыя Міхаіла Пішчэўскага — адзін з выпадкаў неталерантнага стаўленьня да прадстаўнікоў гэтай супольнасьці ў Беларусі. Драматычнае здарэньне і становішча прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьці камэнтуе актывіст руху за раўнапраўе геяў Сяргей Тарпачоў.
1 лістапада адбудзецца традыцыйнае шэсьце ў Курапаты з нагоды дня памяці продкаў «Дзяды». Збор аб 11:00 каля Менскага заводу гадзіньнікаў.
«Аляксандар Лукашэнка выказаў незадаволенасьць тым, што пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч, уганараваная Нобэлеўскай прэміяй, крытыкуе ягоны рэжым. Як вы да гэтага ставіцеся?» На пытаньне адказваюць мінакі на вуліцах Менску.
Менскае аб’яднаньне «Інтэграл» — былое найбуйнейшае прадпрыемства радыёэлектроннай прамысловасьці ў Беларусі. За апошнія два дзесяцігодзьдзі прадпрыемства перажыло вялікія зьмены. А ці адбыліся якія-небудзь заўважныя зьмены пасьля выбараў?
Арцыбіскуп Кляўдыё Гуджэроцьці асабіста перадаў папу Францішку дар ад прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі — абраз «Беззаганнае Сэрца Марыі». Паводле дыпляматычнага прадстаўніцтва Ватыкану, «пантыфік высока ацаніў гэты жэст».
Заключнае паседжаньне першага Беларускага грамадзкага трыбуналу над сталінізмам адбудзецца 28 кастрычніка ў менскай сядзібе партыі БНФ.
У Нацыянальным гістарычным музэі ў Менску адбылася прэзэнтацыя беларускамоўнага праекту «Музэй дзецям з velcom».
У Менску адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцьця мэмарыяльнай шыльды ў гонар місіі Адміністрацыі Аб’яднаных Нацыяў дзеля дапамогі і адбудовы (UNRRA), якая працавала ў Беларусі ў 1946–1947 гадах.
Павераны ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Скот Роланд адкрыў памятную дошку на будынку сядзібы ў Лошыцы ў гонар місіі UNRRA, якая працавала ў Беларусі ў 1946–1947 гадах.
Старшыня Рады рэгіянальнай філіі Таварыства беларускай мовы Ян Грыб кажа, што на прэзыдэнцкіх выбарах ён прагаласаваў фігай.
Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька разам з паплечнікамі зладзілі раздачу ўлётак каля прахадной Менскага трактарнага заводу.
Загрузіць яшчэ