Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да Дня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў — рэзалюцыя «Грамадзкага трыбуналу над сталінізмам»


Курапаты — урочышча пад Менскам, дзе ў 1937–1941 гадах карнікі НКВД расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысяч чалавек
Курапаты — урочышча пад Менскам, дзе ў 1937–1941 гадах карнікі НКВД расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысяч чалавек

Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Мэмарыял» разам з ініцыятывай «За ўратаваньне Курапатаў», рухам салідарнасьці «Разам», грамадзкай арганізацыяй «Курапаты» і «Беларускай асацыяцыяй ахвяраў палітычных рэпрэсіяў» завяршаюць першы Беларускі грамадзкі трыбунал над сталінізмам.

Грамадзкі трыбунал праходзіў у некалькі этапаў цягам 2015 году. У яго рамках былі агучаныя вынікі навуковых дасьледаваньняў сталінскіх рэпрэсіяў адносна цывільнага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі: арыштаў, «раскулачваньня», высылак, расстрэлаў.

Заключнае паседжаньне трыбуналу адбудзецца 28 кастрычніка ў менскай сядзібе партыі БНФ. На ўдзел у камісіі, якая мае падпісаць заключны вырак сталінізму, ужо далі сваю згоду гісторыкі, культуролягі, дзеячы культуры, грамадзкія актывісты. Сярод іншых — старшыня беларускага аддзяленьня «Мэмарыялу» Ігар Кузьняцоў, гісторык Анатоль Валахановіч, сьвятар Леанід Акаловіч, навуковец Ніна Стужынская, грамадзкая актывістка Валянціна Сьвяцкая, кінарэжысэр Уладзімер Халіп, былы савецкі дысыдэнт Сяргей Ханжанкоў. Сьпіс яшчэ папаўняецца.

Адна з арганізатарак імпрэзы, актывістка ініцыятывы «За ўратаваньне Курапатаў» Ганна Шапуцька з гэтай нагоды паведаміла Свабодзе:

Ганна Шапуцька
Ганна Шапуцька

«Мэта трыбуналу — прымусіць людзей задумацца над злачынствамі савецкай улады падчас масавых рэпрэсіяў, абнародаваць імёны злачынцаў і іхніх ахвяраў. Самае галоўнае, каб гэтыя злачынствы, якія, на жаль, пусьцілі карані ў нашым грамадзтве, не паўтарыліся наноў. Вельмі многія прыклады сьведчаць, што гэтыя злачынствы могуць вельмі хутка вяртацца. Таму неабходна вынесьці прысуд сталінізму, каб паставіць кропку незвароту на будучыню».

Паводле Ганны Шапуцькі, абвінаваўчае заключэньне можна будзе падпісаць на жалобным мітынгу, які адбудзецца ў Курапатах 29 кастрычніка, у Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG