Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатары заявілі 5 тысяч удзельнікаў шэсьця на Дзяды 1 лістапада


1 лістапада адбудзецца традыцыйнае шэсьце ў Курапаты з нагоды дня памяці продкаў «Дзяды». Арганізатарам акцыі выступае Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя БНФ.

Заяўнікі акцыі паведамілі, што паводле традыцыі збор удзельнікаў прызначаны ў 11:00 на пляцоўцы каля Менскага заводу гадзіньнікаў. Пачатак шэсьця ў 11-30.

Шэсьце пройдзе паводле звыклага маршруту зь невялікімі зьменамі з прычыны рамонту на дарогах.

А 14:00 у Курапатах распачнецца мітынг, завершыцца акцыя ў 17:00. Арганізатары заявілі пяць тысяч удзельнікаў.

Паводле арганізатараў, Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ атрымала дазволы на правядзеньне акцыі ад Менскага гарадзкога і Менскага абласнога выканаўчых камітэтаў. Аднак Менаблвыканкам патрабуе ад заяўнікаў дамоваў на абслугоўваньне з адпаведнай аплатай ад міліцыі, хуткай дапамогі і камунальных службаў. Заяўнікі лічаць гэтыя патрабаваньні незаконнымі і маюць намер абскардзіць іх у пракуратуры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG