«Захад не прызнаў беларускія выбары свабоднымі і справядлівымі. Ці пагаджаецеся вы з такой ацэнкай? Чаму?» Апытаньне на вуліцах Менску.
Кампанія «Права выбару» падвяла вынікі назіраньня за правядзеньнем прэзыдэнцкіх выбараў Рэспублікі Беларусь і агучыла іх на прэсавай канфэрэнцыі.
Галасаваньне 11 кастрычніка ў многіх месцах суправаджалася выступамі калектываў мастацкай самадзейнасьці, выбарчыя ўчасткі абслугоўвалі прадпрыемствы грамадзкага харчаваньня. Шмат дзе выбарцаў заваблівалі выязным гандлем прамысловымі таварамі і сельгаспрадукцыяй.
У Менску адбылася масавая вулічная акцыя «Шэсьце нацыянальнага сьцяга», прымеркаваная да выбараў прэзыдэнта, якія адбудуцца 11 кастрычніка.
У Менску праходзіць зьезд Маладога фронту. Удзел бяруць прадстаўнікі розных розных рэгіёнаў Беларусі.
«Упершыню ў гісторыі ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі стала беларуская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч. Але ў Беларусі яе кнігі ўжо дваццаць гадоў не друкуюць у дзяржаўных выдавецтвах. Як вы думаеце — чаму?» Адказваюць мінакі на вуліцах Менску.
Дадатак для мабільных тэлефонаў «Казкі Беларусі» для дзяцей і дарослых у менскай галерэі «Ў» прэзэнтавала кампанія «Kinderfoх». Гэта дзевяноста тры казкі, якія па-беларуску агучыў лідэр гурта «Палац» Алег Хаменка.
Як на Нобэлеўскую прэмію Сьвятланы Алексіевіч адрэагавалі кандыдаты ў прэзыдэнты Беларусі?
Намесьніка старшыні руху «За cвабоду» Юрася Губарэвіча будуць судзіць за ўдзел у мітынгу супраць расейскай авіябазы, які адбыўся ў Менску 4 кастрычніка.
6 кастрычніка распачалося датэрміновае галасаваньне на прэзыдэнцкіх выбарах. Адразу пасьля таго, як а 10 гадзіне раніцы адкрыліся ўчасткі для галасаваньня, на некаторых зь іх па бюлетэні выстройваліся чэргі.
Першым, хто прагаласаваў, падзякаваў ЦВК. Першым студэнтам пагражаюць за няўдзел у датэрміновым галасаваньні.
Актывісты грамадзянскай ініцыятывы «Супраць беззаконнасьці ў пракуратуры і судах» зьвярнуліся ў грамадзкую прыёмную кандыдата Аляксандра Лукашэнкі з заявай, што ў Лукашэнкі «няма права на галоўную дзяржаўную пасаду».
Былы кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Плятформа» Андрэй Бандарэнка меўся ад 5 кастрычніка абвясьціць бестэрміновую галадоўку.
На плошчы Свабоды ў Менску адбыўся «Народны сход» супраць расейскіх вайсковых базаў у Беларусі. Удзел у акцыі бралі каля 500 чалавек. На акцыі ўтварылі новы народны рух.
Гэта сталася магчымым у выніку пастановы Міністэрства культуры ад 1 сьнежня 2014 года, якая зацьвердзіла новыя межы ахоўнай зоны Курапатаў.
«Ці будзеце вы ўдзельнічаць у выбарах і што ведаеце пра апанэнтаў Лукашэнкі?» Гэтыя пытаньні менчукам задавала Галіна Абакунчык.
Вячаслаў Сіўчык атрымаў позву зьявіцца ў міліцыю Цэнтральнага раёна Менску 1 кастрычніка а 17.00 для дачы тлумачэньняў адносна падзеяў 19 сьнежня 2010 году.
«Ці зьбіраецеся вы галасаваць на прэзыдэнцкіх выбарах? Што ведаеце пра супернікаў Лукашэнкі?» Гэтыя пытаньні менскім мінакам задавала Галіна Абакунчык.
Актывісты грамадзкай ініцыятывы «За ўратаваньне Курапатаў» кожны тыдзень праводзяць у Курапатах «Талаку», каб прыбраць зарасьнікі кустоўя.
Ва ўрочышчы Курапаты прайшла акцыя памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій, якая адбываецца 29 дня кожнага месяца.
Загрузіць яшчэ