Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рух салідарнасьці «Разам» распачаў акцыю да Дня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў

абноўлена

Паводле традыцыі грамадзкія актывісты аб’яжджаюць месцы масавых расстрэлаў у Менску. Удзел у акцыі памяці бяруць таксама паэт Сяргей Законьнікаў, кінарэжысэр Уладзімер Халіп, нашчадкі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.

Ушанаваньне памяці бязьвінна закатаваных суайчыньнікаў распачалося на Кальварыйскіх могілках Менску. Слова ўзяў кіраўнік руху Вячаслаў Сіўчык, які нагадаў, што тут, як і ў іншых месцах, няма помніка забітым, але тут ляжаць іх парэшткі. Таму сьвечкі і кветкі былі пастаўленыя на зямлю ў адным з магчымых месцаў пахаваньня.

Ушанаваньне памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў на Кальварыйскіх могілках
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:33 0:00
Наўпроставы лінк

Акцыі памяці на Кальварыйскіх могілках спрабаваў перашкодзіць загадчык Сяргей Красноў. Ён выклікаў міліцыю і перашкаджаў актывістам ісьці на могілкі. Замест міліцыі зьявіліся супрацоўнікі спэцслужбаў у цывільным. Яны фільмавалі прысутных, а адзін зь іх выбіў фотакамэру з рук у аднаго з актывістаў.

Загадчык могілак Сяргей Красноў
Загадчык могілак Сяргей Красноў

Пасьля Кальварыі ўдзельнікі акцыі памяці ўсклалі кветкі на месцы яшчэ аднаго масавага забойства людзей — у былой вёсцы Цівалі. Тут слова браў Сяргей Законьнікаў, які расказаў пра забойствы.

Удзельнікі акцыі таксама прасьпявалі «Магутны Божа» на месцы расстрэлаў у Лошыцы.

Далей кветкі і сьвечкі ўскладуць у Трасьцянцы, на магіле Янкі Купалы, у парку Чалюскінцаў і ў Курапатах.

На пярэднім пляне - паэт Сяргей Законьнікаў і грамадзкая актывістка Ніна Багінская
На пярэднім пляне - паэт Сяргей Законьнікаў і грамадзкая актывістка Ніна Багінская

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG