Старшыня Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы Вольфганг Ішынгер мае сумневы, што Крэмль сапраўды хоча паглынуць Беларусь.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў, што ў яго дыягнаставалі каранавірус, але ён працягне працаваць дыстанцыйна.
Суд Чарнігава завяршыў разгляд справы грамадзяніна Беларусі, якога затрымалі на мяжы сёлета ў лютым з кантрабандным тытунёвым грузам — беларус мусіць сплаціць штраф, кампэнсаваць выдаткі за захаваньне грузу і судовы збор.
Міністэрства энэргетыкі Ўкраіны падрыхтавала праект прагнознага балянсу электрычнай энэргіі на 2021 год, у якім не прадугледжана паставак электраэнэргіі зь Беларусі і Расеі.
У Кіеве з ініцыятывы Міністэрства культуры і інфармацыйнай палітыкі Ўкраіны прайшоў музычны маратон салідарнасьці зь Беларусьсю.
Адзін з раённых судоў Чарнігаўскай вобласьці вызваліў ад крымінальнай адказнасьці грамадзяніна Ўкраіны, жыхара Чарнігаўшчыны, які прызнаўся, што быў завэрбаваны прадстаўніком беларускай памежнай службы.
Грамадзяне Ўкраіны, якія патрабуюць трансплянтацыі ныркі і ўжо знаходзяцца ў чэргах лякарняў Менску і Берасьця, зьвярнуліся да ўладаў Беларусі і Ўкраіны.
Беларуская дыстанцыйная школа пасьля тыдня працы ў тэставым рэжыме пачне паўнавартаснае функцыянаваньне. Яе мэта — навучаць ва Ўкраіне дзяцей тых беларусаў, хто быў вымушаны пакінуць радзіму праз палітычны перасьлед.
Такія зьвесткі падае Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны.
Беларуская мяжа закрытая з 1 лістапада для грамадзян іншых краін з прычыны пандэміі каранавірусу. Вясной беларускія межы не закрывалі.
У Кіеве некалькі сотняў актывістаў раніцай 30 кастрычніка выйшлі на пратэст да Канстытуцыйнага суду Ўкраіны, патрабуючы ягонай адстаўкі пасьля ўхваленьня рашэньня аб скасаваньні электроннага дэкляраваньня для чыноўнікаў.
Валер Тарайкоўскі, бацька загінулага Аляксандра Тарайкоўскага, патрабуе ад Сьледчага камітэту Беларусі адкрыць крымінальную справу аб гібелі ягонага сына 10 жніўня ў часе акцыяў пратэсту ў Менску.
Гаспадарчы суд Кіева пастанавіў спагнаць зь беларускага ТАА «ЭнэргаСпэцАрматура» больш як 1 мільён беларускіх рублёў запазычанасьці за пастаўку ў 2019 годзе арматуры для будаўніцтва Беларускай АЭС.
Міністэрства разьвіцьця эканомікі, гандлю і сельскай гаспадаркі Ўкраіны раскрытыкавала дзеяньні кіеўскай гарадзкой улады аб набыцьці беларускіх аўтобусаў бяз тэндэру і плянуе распрацаваць мэханізм, які перадухіліць такія выпадкі надалей.
Мэр Кіева Віталь Клічко за пяць дзён да выбараў, на якіх ён зноў балятуецца на пасаду гарадзкога галавы, абвясьціў аб атрыманьні камунальным прадпрыемствам «Київпастранс» 50 новых аўтобусаў вытворчасьці Менскага аўтамабільнага заводу.
Фальсыфікацыі на выбарах, а потым гвалт і жорсткасьць беларускіх сілавікоў да мірных пратэстоўцаў абурылі Вячаслава Сікору, і ён выйшаў на вуліцу. Але потым вымушаны быў хавацца і ўрэшце рэшт пакінуць Беларусь.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі 16 кастрычніка назваў усе пяць пытаньняў, якія будуць уключаны ў апытаньне грамадзян у дзень мясцовых выбараў 25 кастрычніка.
Служба бясьпекі Ўкраіны сьцьвярджае, што выявіла факты, калі спэцслужбы Беларусі спрабавалі «разгайдаць» украінскіх праварадыкалаў для дыскрэдытацыі Ўкраіны на міжнароднай арэне.
Уляна Тыкун вучылася ў БДУ. Спачатку яна вымушаная была кінуць вучобу, а потым і ўвогуле зьехаць зь Беларусі.
Беларусы на знак салідарнасьці з Украінай выйшлі асобнай калёнай пад бел-чырвона-белымі сьцягамі на марш Украінскай паўстанцкай арміі (УПА) у Кіеве.
Загрузіць яшчэ