Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацька Тарайкоўскага перакананы, што сына застрэлілі сілавікі, і патрабуе крымінальнай справы


Народны мэмарыял на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага ў Менску
Народны мэмарыял на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага ў Менску

Валер Тарайкоўскі, бацька загінулага Аляксандра Тарайкоўскага, патрабуе ад Сьледчага камітэту Беларусі адкрыць крымінальную справу аб гібелі ягонага сына 10 жніўня ў часе акцыяў пратэсту ў Менску.

Як паведаміла Свабодзе Альвіна Мінгазава, адвакатка Валера Тарайкоўскага, Сьледчы камітэт мусіць да 11 лістапада паведаміць аб выніках разгляду адпаведнай заявы.

Паводле адвакаткі, у заяве Валер Тарайкоўскі адзначае, што факт забойства ягонага сына пацьвярджаецца шматлікімі відэаматэрыяламі, на кадрах якіх відаць, што Аляксандар, знаходзячыся ў раёне станцыі мэтро «Пушкінская», стаяў з паднятымі рукамі насупраць экіпіяваных прадстаўнікоў праваахоўных органаў бяз зброі і іншых прадметаў у руках і быў застрэлены прадстаўнікамі сілавых структур.

Бацька загінулага просіць Сьледчы камітэт азнаёміць яго з вынікамі судова-мэдычнай экспэртызы цела Аляксандра Тарайкоўскага, а таксама паведамляць яму аб працягу праверкі сьмерці сына з указаньнем прозьвішча адказнай за гэтыя дзеяньні асобы.

У якасьці доказаў аб забойстве Аляксандра Тарайкоўскага дададзены відэазапіс, апублікаваны на старонцы «Эўрарадыё».

Сьледчы камітэт 11 жніўня пачаў праверку па факце сьмерці Аляксандра Тарайкоўскага і ў яе межах прызначыў судова-мэдычную экспэртызу. Паводле заканадаўства, яна можа трываць цягам трох месяцаў.

Паводле афіцыйнай вэрсіі, Аляксандар Тарайкоўскі загінуў пасьля таго, як у яго ў руках узарвалася выбуховая прылада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG