У сяле Вялікая Севярынка Кіраваградзкай вобласьці адкрылі мэмарыяльную дошку беларускаму пісьменьніку Васілю Быкаву.
Міністры замежных спраў Эўразьвязу 12 кастрычніка зацьвердзілі высновы адносна сытуацыі ў Беларусі разам з палітычным рашэньнем, што Эўразьвяз пашырыць санкцыйны сьпіс беларускіх чыноўнікаў, уключыўшы туды і Аляксандра Лукашэнку.
Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітры Кулеба заявіў, што Ўкраіна далучыцца да эўрапейскіх санкцый супраць Беларусі.
Уцёкі аднаго з арганізатараў страйкаму «Беларуськалію», горнага інжынэра Дзьмітрыя Кудзялевіча, з допыту ў КДБ у Салігорску нагадваюць дэтэктыўную гісторыю. Але ён выбраўся зь яе пасьпяхова — пасьпеў перасячы дзяржаўную мяжу Беларусі і зьехаць спачатку ва Ўкраіну, а потым у Польшчу.
Міністэрства замежных спраў Украіны выклікала прадстаўніка амбасады Беларусі ва Ўкраіне, каб выказаць пратэст у сувязі з удзелам прадстаўніка «расейскай акупацыйнай улады» Крыму ў Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расеі.
Беларуская ІТ-кампанія PandaDoc, чатыры мэнэджары якой былі арыштаваныя пасьля выбараў, пераехала ва Ўкраіну. Зь Менску ў Кіеў, Адэсу і ў Львоў пераехалі ўжо каля 60 супрацоўнікаў кампаніі.
Футбольныя заўзятары Ўкраіны ад жніўня праводзяць акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю, прыходзячы на матчы сваіх улюбёных камандаў зь беларускай атрыбутыкай.
Тэатральная акторка, лідэр рок-гурту Naka Анастасія Шпакоўская, якая зьехала зь Беларусі разам зь дзецьмі, абвясьціла набор вучняў у першую беларускую дыстанцыйную школу, па заканчэньні якой будзе выдавацца атэстат дзяржаўнага ўзору Ўкраіны.
Вячаслаў Смольскі, архітэктар-дызайнэр, вымушаны быў зьехаць ва Ўкраіну пасьля таго, як зьвярнуўся ў штаб Віктара Бабарыкі з прапановай выступіць сьведкай абвінавачаньня супраць сілавікоў у справе аб забойстве Аляксандра Тарайкоўскага.
Прэм’еру спэктакля вядомага беларускага драматурга Андрэя Курэйчыка «Пакрыўджаныя. Беларусь(сія)», пастаўленую ўкраінскім незалежным «Дзікім тэатрам», гледачы віталі воплескамі і выгукамі «Брава» і «Жыве Беларусь!».
Прэм’еру спэктакля Андрэя Курэйчыка «Пакрыўджаныя. Беларусь(сія)» можна глядзець у жывым эфіры ад 18:00 25 верасьня.
Аляксандра Дзікан, жонка аднаго з затрыманых топ-мэнэджараў ІТ-кампаніі PandaDoс Віктара Куўшынава, разам з сынам паехала ва Ўкраіну, бо атрымала папярэджаньне аб магчымым перасьледзе.
Партыя «Голас», якая мае ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны сваю фракцыю (19 з 423 дэпутатаў агульнага складу парлямэнту), патрабуе ад ураду ўвядзеньня пэрсанальных санкцый супраць Аляксандра Лукашэнкі. Заяў аб непрызнаньні прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ўжо недастаткова, лічаць у фракцыі.
У мастацкай галерэі «Белы сьвет» у цэнтры Кіева адкрылася выстава плякатаў вядомага ў Беларусі мастака-дызайнэра і сябра Каардынацыйнай рады Ўладзімера Цэсьлера.
Форум рэгіёнаў Беларусі і Ўкраіны, які мусіў прайсьці сёлета ў кастрычніку ў Горадні на ініцыятыву ўкраінскага боку, перанесьлі на наступны год.
Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба заявіў, што Ўкраіна не прызнае Аляксандра Лукашэнку ў статусе новаабранага прэзыдэнта Беларусі.
Беларусы, якія зьехалі ва Ўкраіну ў пошуках бясьпекі, сабраліся ля амбасады Беларусі ў Кіеве, пратэстуючы супраць уступленьня Аляксандра Лукашэнкі на пасаду прэзыдэнта.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі прагназуе вялікую міграцыйную хвалю ў эўрапейскія краіны ў выпадку абвастрэньня палітычнага крызісу ў Беларусі.
Менскі айцішнік Максім Каралеўскі апісаў у інтэрвію Свабодзе гісторыю свайго затрыманьня, катаваньняў у турме на Акрэсьціна, спробы абскардзіць незаконны арышт і пабоі ў Сьледчым камітэце і вымушаную эміграцыю ва Ўкраіну.
У Кіеве падтрымалі марш у Менску акцыяй салідарнасьці на майдане Незалежнасьці і каля беларускай амбасады.
Загрузіць яшчэ