У судзе над палітвязьнем Піліпам Шаўровым, які часткова прызнаў сваю віну ў фарбаваньні ў чырвоны колер рук помніка Пушкіну ў Менску, 19 траўня пачаліся спрэчкі.
У Цэнтральным раённым судзе Менску пачаўся судовы працэс над актывістам Піліпам Шаўровым, які ў студзені пафарбаваў чырвоным рукі помніку Пушкіну.
Шаўроў прызнае віну толькі часткова. Шкоду ад ягоных дзеяньняў ацанілі ў 228 рублёў 66 капеек. Яго прызналі палітвязьнем.
Прадпрымальніца зь Менску Алена Ашыхміна сабрала ініцыятыўную групу з больш як 100 чалавек і падала яе сьпісы ў ЦВК. Ашыхміна кажа, што яе мэта значна большая, чым асабісты посьпех у выбарчай кампаніі.
На 1350 рублёў (гэта 50 базавых велічынь) кожнага аштрафавалі актывістаў «Маладога фронту» Дзяніса і Максіма Ўрбановічаў і Віталя Трыгубава.
Пяты дзень у ізалятары галадуе магілёўскі журналіст Алесь Асіпцоў, якога суд пакараў 10 суткамі адміністрацыйнага арышту за тое, што 5 траўня ён асьвятляў сустрэчу прыхільнікаў блогера Сяргея Ціханоўскага.
Гэтую інфармацыю крыніц з выдавецтва Свабодзе пацьвердзіў намесьнік гендырэктара Юрый Арыхоўскі. Паводле Юрыя Арыхоўскага, усяго захварэлі «больш за 20 чалавек», але дакладнай лічбы намесьнік гендырэктара выдавецтва не назваў.
Журналіст зьнік у Бабруйску, ягоны тэлефон знайшоўся ў бабруйскай міліцыі, пасьля выявілася, што сам журналіст чакае суду ў Магілёве.
Па ўсёй краіне затрымлівалі ці выклікалі ў міліцыю для складаньня пратаколаў каля 120 чалавек.
Праваабаронцы кажуць, што ў Турэччыне яму пагражаюць катаваньні, і просяць дапамогі ў ААН.
Прэзыдэнцкія выбары прызначаныя на 9 жніўня, і гэта азначае, што ўжо ў траўні павінны фармавацца выбарчыя камісіі. Між тым у Беларусі не сьціхае пандэмія каранавірусу, штодзённы прырост новых хворых не зьмяншаецца.
7 траўня ў Маскоўскім раённым судзе Менску пачаўся адміністрацыйны працэс над трыма актывістамі «Маладога фронту». 25 сакавіка яны ўсклалі кветкі ды сфатаграфаваліся зь бел-чырвона-белым сьцягам каля будынка на вуліцы Валадарскага, дзе ў 1918 годзе была абвешчана БНР.
«Сядзіць дома, дагэтуль нездаровы. Можа, таму яго і адпусьцілі, бо хворы. Другая прычына, можа, ужо выкарысталі ягоныя словы пра апазыцыю, і досыць. Але гэта мая думка».
9 траўня адзначэньне ў Менску 75-годзьдзя перамогі ў Другой усясьветнай вайне завершыцца фаервэркам, які пачнецца а 23-й гадзіне. Фаервэрк будзе запушчаны з 8 агнявых пунктаў.
У Беларусі працягваецца веснавая прызыўная кампанія, якая сёлета супала з пандэміяй каранавірусу. З чым сутыкаюцца маладыя людзі, якіх выклікаюць у ваенкаматы на мэдычную камісію?
На 18 траўня прызначаны працэс над актывістам Піліпам Шаўровым, якога вінавацяць у тым, што ён афарбаваў помнік расейскаму паэту Аляксандру Пушкіну, а раней у іншых месцах зрабіў два графіці — сьледзтва кваліфікавала ўсё гэта як хуліганства.
Манахіня Марыя памерла 4 траўня ў шпіталі. Гэта Свабодзе пацьвердзілі ў канцылярыі Сьвята-Елісавецінскага манастыра. Прычыну сьмерці манахіні ў канцылярыі не назвалі, але не адмаўлялі, што праведзены ў шпіталі тэст на каранавірус даў станоўчы вынік.
Як ставяцца да правядзеньня параду 9 траўня ў час эпідэміі каранавірусу былыя кіраўнікі парлямэнту і ўраду Беларусі?
Прэмія мэдыякампаніі Deutsche Welle «За свабоду слова» (Freedom of Speech Award) сёлета ўручаецца за асьвятленьне крызісу, выкліканага пандэміяй каранавіруснай інфэкцыі.
3 траўня ў Берасьці пасьля завяршэньня акцыі пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу быў затрыманы сама меней адзін актывіст.
Загрузіць яшчэ