30 красавіка трэнінгу роты ганаровай варты на праспэкце Пераможцаў не адбудзецца. Яго перанесьлі на 5 і 6 траўня, і пройдзе ён на тэрыторыі вайсковай камэндатуры ва Ўруччы. Пра гэта Свабодзе паведаміла прэс-сакратарка Міністэрства абароны Натальля Гаўрусік.
Намесьнік дырэктара па вучэбнай рабоце гомельскага каледжа мастацтваў імя Сакалоўскага Анатоль Трафімовіч пацьвердзіў, што ў аднаго з навучэнцаў выявілі COVID-19.
Больш за 40 прадпрымальнікаў, якія арандуюць месцы ў аб’яднаньні «Гарызонт», 29 красавіка правялі агульны сход і выставілі патрабаваньні да арэндадаўцы.
Увечары 27 красавіка ў Менску не адбылося рэпэтыцыі вайсковага параду, які плянуецца на 9 траўня.
«Адну зь дзьвюх манахінь, у якіх знайшлі каранавірус, выпісалі са шпіталя, яна вярнулася ў манастыр. Другая манахіня, якая захварэла, працягвае лячыцца ў шпіталі. Вынікі тэстаў „кантактаў“ яшчэ невядомыя».
7 грамадзкіх арганізацый, якія апякуюцца інтэрнатамі для састарэлых, інвалідаў і хворых на псыхічныя хваробы, падпісалі адкрыты зварот у сувязі з распаўсюдам у гэтых установах каранавірусу.
Некаторыя студэнты БДАТУ просяць дапамогі. Асноўныя прэтэнзіі такія: зьвесткі пра каранавірус замоўчваюць, дыстанцыйнага навучаньня не наладзілі, гоняць на суботнік, а з 5 траўня могуць аднавіць лекцыйныя заняткі.
Супрацоўніца Менскай абласной бібліятэкі імя Пушкіна паведаміла карэспандэнту Свабоды, што яе разам з калегамі «адпраўляюць» на суботнік.
На менскім заводзе лядоўняў «Атлянт» паведамілі, што сярод працаўнікоў прадпрыемства зьявіліся новыя хворыя на каранавірус.
Пагутарылі з ляўрэатамі штогадовай прэміі «Людзі Свабоды», найбольш актыўнымі у грамадзкім жыцьці людзьмі, да думкі якіх цікава прыслухацца і сёньня, у складаныя часы пандэміі каранавірусу.
Маці анархіста Мікіты Емяльянава другі тыдзень ня можа атрымаць зьвестак, куды накіравалі яе сына для адбыцьця пакараньня паводле прысуду Менскага гарадзкога суду. 18 красавіка Анастасія Емяльянава пазваніла ў Жодзінскую сьледчую турму, каб даведацца пра сына, але ёй зноў адмовілі ў інфармацыі.
На раніцу 18 красавіка стала вядома пра мінімум тры затрыманьні ўдзельнікаў пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Берасьці: Аляксандра Кабанава, Дзьмітрыя Бекалюка і Зьмітра Андрасюка.
Да актывісткі руху «За свабоду» Вольгі Быкоўскай прыйшла судовая выканаўца з Савецкага раённага аддзелу выкананьня судовых пастаноў. За няплату штрафаў у Быкоўскай апісалі частку хатняй маёмасьці.
Каранавірус выяўлены ў службоўца вайсковай часткі № 3310 — гэта брыгада ўнутраных войскаў МУС, якая дысьлякуецца ў паселішчы Ваколіца пад Менскам.
73-гадовая Ніна Багінская штоаўторак прыходзіць на традыцыйную варту ў Курапатах каля рэстарацыі «Поедем поедим».
Два тыдні таму калектыў падстанцыі аказаўся «кантактамі 1-га ўзроўню», бо захварэла на каранавірус фэльчарка. Некалькі дзясяткаў лекараў, фэльчараў і кіроўцаў 8-й падстанцыі Менскай станцыі хуткай дапамогі прайшлі тэст на каранавірус.
Адразу некалькі вязьняў 5-га атраду Бабруйскай калёніі № 2 скардзяцца на дрэннае самаадчуваньне. Да ранейшых сымптомаў прастуды (кашаль і насмарк) дадаліся ваніты. Сваякі зьняволеных непакояцца, ці гэта не пачатак эпідэміі COVID-19.
Праваабаронца з арганізацыі «Прававая дапамога насельніцтву» Алег Воўчак накіраваў ліст да міністра аховы здароўя Ўладзімера Караніка з заклікам падтрымаць абвяшчэньне ў краіне карантыну.
Пра тое, што ў санаторыі «Пад’ельнікі» выявілі 4 выпадкі інфікаваньня каранавірусам, Свабода даведалася з уласнай крыніцы. Паводле яе, каранавірус знайшлі ня толькі ў адпачывальнікаў, але і ў супрацоўнікаў санаторыя.
«Ня дай Бог, але калі ад іх я заражуся каранавірусам, дык буду судзіцца», — папярэджвае мянчук Сяргей Кляшчук.
Загрузіць яшчэ