Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сфатаграфаваўся каля будынка, дзе абвясьцілі незалежнасьць БНР, — штраф 1350 рублёў


Актывіст Максім Урбановіч у судзе, 7 траўня 2020 году
Актывіст Максім Урбановіч у судзе, 7 траўня 2020 году

На 1350 рублёў (гэта 50 базавых велічынь) кожнага аштрафавалі актывістаў «Маладога фронту» Дзяніса і Максіма Ўрбановічаў і Віталя Трыгубава.

Маладых людзей пакаралі за ўскладаньне кветак і фатаграфаваньне каля будынка на вуліцы Валадарскага, 9. Тут у 1918 годзе прынялі Трэцюю Ўстаўную грамату аб незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Здымак зрабілі сёлета 25 сакавіка. Пазьней ён зьявіўся ў інтэрнэце. Праз больш як месяц актывісты даведаліся, што за фатаграфаваньне на іх склалі пратакол як за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Дзяніса Ўрбановіча і Віталя Трыгубава судзілі завочна — абодва актывісты знаходзяцца на самаізаляцыі, бо кантактавалі з захварэлым на COVID-19. Максім Урбановіч, які прыйшоў на працэс, прасіў суд выслухаць у якасьці сьведак міліцыянтаў, якія складалі пратакол на яго і ягоных сяброў. Актывіст даводзіў, што 25 сакавіка яны не праводзілі пікету, а толькі спыніліся на некалькі сэкундаў каля будынка і зрабілі фатаздымак.

«Трымаў у руках шалік з надпісам «Беларусь жыве вечна. Сябры разгарнулі бел-чырвона-белы сьцяг. Паклалі кветкі, сфатаграфаваліся на памяць, і ўсё, пайшлі далей. Хіба гэта пікет? Але судзьдзя не пажадала ні ў чым разьбірацца, відаць, рашэньне аштрафаваць нас ёй спусьцілі зьверху», — сказаў пасьля суду Максім Урбановіч.

Паводле актывіста, яны мусяць разам абмеркаваць, ці варта абскарджваць пастанову Маскоўскага раённага суду, хаця ў выніках абскарджаньня асабіста Максім не сумняваецца".Гэта дэманстрацыя беззаконьня", — лічыць актывіст.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG