Тысячы памерлых ад голаду, дзясяткі тысяч тых, хто ад яго пакутаваў, сотні рэпрэсаваных за шкодніцтва празь нібыта арганізацыю голаду. Беларускія гісторыкі кажуць, што яны яшчэ на шляху да вызначэньня колькасьці ахвяраў голаду, які перажыла Беларусь у 1933 — 1934 і 1946 −1947 гадах.