Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінтранс пра гатоўнасьць Лукашэнкі адправіць міністра Сівака ў адстаўку: «Такую інфармацыю камэнтаваць немэтазгодна»


Аляксандар Лукашэнка падчас звароту да беларускага народу і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў
Аляксандар Лукашэнка падчас звароту да беларускага народу і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў

У прэсавай службе Міністэрства транспарту і камунікацыяў адмовіліся камэнтаваць Свабодзе словы Аляксандра Лукашэнкі пра «гатоўнасьць адправіць у адстаўку міністра Анатоля Сівака».

«Мяркую, такую інфармацыю ў Мінтрасе камэнтаваць немэтазгодна», — гэтак адказала на просьбу Свабоды пракамэнтаваць словы Лукашэнкі супрацоўніца прэсавай службы, якая назвалася Кацярынай, але прозьвішча сваё паведаміць адмовілася.

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што «ўжо блізкі да таго», каб адправіць у адстаўку міністра транспарту Анатоля Сівака, падчас штогадовага звароту да народу і дэпутатаў 24 красавіка.

Ледзяная вайна і нашая віна ў армянскай рэвалюцыі: 15 цытатаў Лукашэнкі са звароту да дэпутатаў і народу

Карэспандэнт Свабоды ў размове з прэс-службай міністэрства згадаў гучны працэс 2017 году над двума адказнымі супрацоўнікамі Транспартнай інспэкцыі Мінтрасу, якія былі асуджаныя за карупцыю — ці ня з гэтым працэсам зьвязаныя словы Лукашэнкі, ці зь нейкай іншай справай?

«Ніякіх камэнтароў на гэтым пытаньні я, на жаль, не магу даваць, — адказала супрацоўніца міністэрства. — Я не ўпаўнаважаная даваць камэнтары. Зьвярніцеся да міністра».

У прыёмнай Мінтрансу адказалі, што ня могуць злучыць зь міністрам Сіваком, паколькі ён яшчэ знаходзіцца ў Нацыянальным сходзе.

Да прызначэньня міністрам транспарту і камунікацыяў у 2012 годзе Анатоль Сівак працаваў начальнікам Беларускай чыгункі, а раней — памочнікам прэзыдэнта — галоўным інспэктарам па Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG