Шэраг беларускіх праваабарончых арганізацый прэзэнтавалі грамадзкасьці альтэрнатыўную справаздачу аб выкананьні Беларусьсю Канвэнцыі супроць катаваньняў. Даклад праваабаронцаў разгледзяць разам з адпаведным дзяржаўным дакладам на сэсіі Камітэту супроць катаваньняў ААН, якая адбудзецца ў канцы красавіка ў Жэнэве. Праваабаронцы не выключаюць палкай дыскусіі, бо іх погляд на сытуацыю з катаваньнямі ў Беларусі значна адрозьніваецца ад таго, што рапартуюць з МЗС і сілавых установаў, якія рыхтавалі дзяржаўны даклад.