4 сакавіка ў Менску быў затрыманы Алесь Абрамовіч, былы прадпрымальнік, грамадзянскі актывіст з Барысава.
4 сакавіка ў Ленінскім раённым судзе Менску абвешчаны прысуд у працэсе, які цягнуўся больш за месяц зь перапынкам для выстаўленьня новага абвінавачаньня і вызначыўся сумай хабараў амаль рэкорднай для спраў мэдыкаў-карупцыянэраў.
Праз 3 дні пасьля затрыманьня суд Фрунзенскага раёну Менску засудзіў лідэра БХД Паўла Севярынца.
Больш за два дні ў ІЧУ Менску на завулку Акрэсьціна ўтрымліваюць актывістаў Паўла Севярынца, Вольгу Мікалайчык, Леаніда Кулакова, Маю Навумаву і Арцёма Чарняка. Ці законна так надоўга адміністрацыйна затрымліваць і «адцягваць» суд?
Раніцай 1 сакавіка дзяжурны Менскага ізалятару часовага ўтрыманьня на вуліцы Акрэсьціна паведаміў карэспандэнту Свабоды, што ўсе затрыманыя ў сувязі з акцыяй, якая прайшла 26 лютага на Кастрычніцкай плошчы, дагэтуль знаходзяцца ў іх установе.
Раніцай 28 лютага дзяжурны Менскага ізалятару часовага ўтрыманьня на вуліцы Акрэсьціна паведаміў карэспандэнту Свабоды, што ўсе затрыманыя ў сувязі з акцыяй, якая прайшла 26 лютага на Кастрычніцкай плошчы, дагэтуль знаходзяцца ў іх установе.
З раніцы 27 лютага байцы міліцыя пільнавала менскую кватэру актывіста Леаніда Кулакова. Яму адключылі сьвятло і запатрабавалі ўпусьціць у кватэру. Праз некалькі гадзін роздуму Кулакоў вырашыў пагадзіцца і аддаў сябе ў рукі міліцыі.
А 22-й гадзіне актывістка Вольга Мікалайчык змагла патэлефанаваць і коратка паведаміць пра сваё затрыманьне карэспандэнту Свабоды.
На Кастрычніцкую плошчу ў Менску выйшлі 10 чалавек у падтрымку беларускіх палітвязьняў.
Менскі раённы суд аштрафаваў на 1020 рублёў (40 базавых велічыняў) абаронцу Курапат, старшыню «Маладога фронту» Дзяніса Ўрбановіча. Яго прызналі вінаватым у непадпарадкаваньні міліцыі падчас пікетаваньня рэстарацыі «Поедем поедим» каля Курапат.
Затрыманы абаронца Курапатаў Дзяніс Ўрбановіч, якога на мінулым тыдні зьбіў уласнай машынай адзін з музыкаў рэстарацыі «Поедем поедим». Яго адвезьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня Менскага раёну.
У Ленінскім раённым судзе Менску падыходзіць да завяршэньня працэс над былым галоўным патолягаанатамам Менску Аркадзем Пучковым, якога абвінавачваюць у шматразовым атрыманьні хабару ў вялікім памеры. Паводле сьледзтва, Пучкоў атрымаў агулам каля 200 тысяч даляраў.
У Менскім абласным ДАІ адмянілі пратакол аб адміністрацыйным парушэньні, складзены падчас наезду на абаронцу Курапатаў Дзяніса Ўрбановіча. Па выніках новай экспэртызы траўмаў, якія атрымаў актывіст, разбор можа скончыцца крымінальнай справай.
Падпалкоўнік міліцыі Аляксандар Ластоўскі, які год таму сышоў з пасады прэсавага сакратара сталічнай міліцыі, вярнуўся да публічнай працы з мэдыямі.
Амэрыканскі сайт globalfirepower.com, які зьмяшчае зьвесткі пра войскі ў розных краінах, перастаў адкрывацца ў Беларусі празь некаторых інтэрнэт-апэратараў. У прыватнасьці, на сайт нельга зайсьці праз Velcom і МТС.
Авіяцыйны парк Аляксандра Лукашэнкі можа папоўніцца новым італьянскім верталётам AgustaWestland AW139. Кошт звычайнай грамадзянскай вэрсіі такога апарата — 12 мільёнаў даляраў. VIP-вэрсіі могуць мець кошт у разы большы.
Неафіцыйныя зьвесткі пра затрыманьне гендырэктара кампаніі «Белмытсэрвіс» Юрыя Караля зьявіліся ўвечары 18 лютага. Пакуль афіцыйнага іх пацьверджаньня або абвяржэньня няма.
Афіцыйная прадстаўніца ўправы Сьледчага камітэту па Менскай вобласьці Тацяна Беланог распавяла Свабодзе пра ход расьсьледаваньня крымінальнай справы па факце разбурэньня «лавы Клінтана», мэмарыяльнага знаку ад народу ЗША ў Курапатах.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску абвешчаны вырак Андрэю Стрыжаку, былому начальніку ўпраўленьня аховы здароўя Горадзенскага аблвыканкаму.
1870 рублёў будзе каштаваць судова-мэдычная экспэртыза траўмы рукі абаронцу Курапатаў Леаніду Кулакову, які пацярпеў ад наезду наведніцы рэстарацыі «Поедем поедим».
Загрузіць яшчэ