Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі актывістаў, якія правялі акцыю на Кастрычніцкай плошчы

абноўлена

Вольга Мікалайчык (у цэнтры)
Вольга Мікалайчык (у цэнтры)

А 22-й гадзіне актывістка Вольга Мікалайчык змагла патэлефанаваць і коратка паведаміць пра сваё затрыманьне карэспандэнту Свабоды.

«Вось толькі што мяне затрымалі каля дома. Прыехалі міліцыянты, амаль аўтобус, і затрымалі, больш не даюць гаварыць», — паведаміла Вольга Мікалайчык.

Сёньня а 18-й гадзіне Вольга Мікалайчык брала ўдзел ў акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі на Кастрычніцкай плошчы.

Затрымалі таксама Арцёма Чарняка з Аляхновічаў. Ён далучыўся да акцыі незадоўга да яе заканчэньня. Пра затрыманьне паведаміў каардынатар «Эўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель.

Паводле актывіста Леаніда Кулакова, няма зьвестак, дзе знаходзіцца Максім Вінярскі, які таксама браў удзел у акцыі на Кастрычніцкай плошчы.

«Званіла ягоная маці, сказала, што ён гэтак і не вярнуся дамоў», — паведаміў пра Вінярскага Леанід Кулакоў.

Падчас акцыі яе ўдзельнікаў міліцыянты не затрымлівалі і не папярэджвалі аб адказнасьці.

26 лютага а 18-й гадзіне на Кастрычніцкую плошчу ў Менску выйшлі 10 чалавек у падтрымку беларускіх палітвязьняў. Акцыя цягнулася каля 25 хвілін.​

Павал Севярынец 21 лютага заклікаў выйсьці на Кастрычніцкую плошчу з партрэтамі палітвязьняў — Сьвятаслава Барановіча, Алеся Юркойця, Міхаіла Жамчужнага і іншых. Прычынай акцыі стаў перавод Барановіча з калёніі ў турму.

Як казаў Свабодзе Севярынец, форум «Свабоду палітвязьняў» вырашыў праводзіць такія акцыі да чэрвеня пад лёзунгам «Хочаце праводзіць Эўрапейскія гульні — выпускайце палітвязьняў!».

Акцыя несанкцыяваная. Севярынец не зьбіраўся прасіць дазвол уладаў на мерапрыемства, бо гэта канстытуцыйнае права, а акцыя будзе ўяўляць сабой «людзей з партрэтамі».

Перад пачаткам акцыі на выхадзе з дому затрымалі яе ініцыятара Паўла Севярынца, а таксама Зьмітра Паліенку і Насту Гусеву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG