Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Ластоўскі ўзначаліў аддзел МУС па ўзаемадзеяньнях з электроннымі мэдыямі


Ігар Яўсееў, Аляксандар Ластоўскі (пасярэдзіне ў другім шэрагу) і Леанід Фармагей на Дні Волі 25 сакавіка 2010 году
Ігар Яўсееў, Аляксандар Ластоўскі (пасярэдзіне ў другім шэрагу) і Леанід Фармагей на Дні Волі 25 сакавіка 2010 году

Падпалкоўнік міліцыі Аляксандар Ластоўскі, які год таму сышоў з пасады прэсавага сакратара сталічнай міліцыі, вярнуўся да публічнай працы з мэдыямі.

Зь сёньняшняга дня, паводле сайту Міністэрства ўнутраных спраў, ён працуе намесьнікам начальніка ўпраўленьня інфармацыі і грамадзкіх сувязяў МУС, начальнікам аддзелу па ўзаемадзеяньні з электроннымі СМІ.

«Так, ёсьць такое», — пацьвердзіў інфармацыю Аляксандар Ластоўскі, але ад іншых камэнтароў адмовіўся.

Сышоўшы з пасады прэсавага сакратара міліцыі Менску, ён працаваў ва ўпраўленьні інфармацыі і сувязяў з грамадзкасьцю МУС на іншай пасадзе.

Аляксандар Ластоўскі кіраваў прэсавай службай менскай гарадзкой міліцыі больш за 5 гадоў. Ён часта выступаў у СМІ, вёў старонкі ў сацыяльных сетках ГУУС Менгарвыканкаму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG