Больш за 200 чалавек прыйшлі да царквы Сьвятой Ганны ў Стоўпцах, каб разьвітацца з 17-гадовым Аляксандрам Р., вучнем стаўпецкай школы нумар 2, які загінуў 11 лютага ад удару нажом.
Некалькі актывістаў былі пакараныя пасьля таго, як на іх складаў пратаколы Бараўлянскі спэцлясгас, да якога належыць урочышча.
Вучань 10 клясы Стаўпецкай сярэдняй школы №2 Вадзім М., які напаў з нажом на настаўніцу і трох вучняў, адмаўляецца даваць паказаньні. Пра гэта паведаміў пракурор Менскай вобласьці Алег Лаўрухін.
На менскім заводзе «Інтэграл» на двух мужчын абвалілася частка будынка на вуліцы Казінца, які зараз дэмантуюць.
«Не разумеў, за што браў грошы», — былы дырэктар НРПЦ траўматалёгіі і артапэдыі акадэмік Аляксандар Бялецкі даў паказаньні суду.
11 лютага ў Менскім гарадзкім судзе паводле артыкулу аб хабарніцтве ў асабліва вялікім памеры пачынаюць судзіць былога дырэктара РНПЦ траўматалёгіі і артапэдыі, акадэміка НАН Беларусі Аляксандра Бялецкага.
9 лютага актывісты КХП-БНФ, якія шмат гадоў апякуюцца Курапатамі, вывезьлі абломкі «лавы Клінтана» з тэрыторыі народнага мэмарыяла.
Пра завядзеньне крымінальнай справы Свабодзе паведаміла афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту па Менскай вобласьці Тацяна Беланог. Справа тычыцца пакуль толькі першага акту вандалізму. Другі выпадак сьледчыя яшчэ правяраюць.
Свабода высьвятляла, ці вызваляюць умоўна-датэрмінова тых, хто асуджаны за наркотыкі, як гэта, верагодна, сталася з былым супрацоўнікам КДБ Ігарам Карыцкім.
Мэмарыяльны знак «лава Клінтана» ў Курапатах пастаўлены ў 1994 годзе прэзыдэнтам ЗША, канчаткова разбураны.
Увечары 6 лютага каля рэстарацыі «Поедем поедим», што ўстыч да Курапатаў, адбыўся напад на пікетоўцаў. Паводле абаронцы Курапат Паўла Севярынца, нападнік адмыслова прыехаў дзеля гэтага да рэстарацыі.
Ініцыятары калектыўнай прапановы «Аб уключэньні ў школьную праграму для старэйшых клясаў пазнавальных экскурсій ва ўрочышча Курапаты» атрымалі афіцыйны адказ зь Міністэрства адукацыі Беларусі
Беларускі ўрад ухваліў пастанову № 69, паводле якой «месцы масавых пахаваньняў цывільнага насельніцтва» прыраўнаныя да вайсковых пахаваньняў і пахаваньняў ахвяр вайны. Пастанова тычыцца і Курапатаў.
Па факце разбурэньня ў Курапатах «лавы Клінтана» Сьледчы камітэт Беларусі праводзіць праверку.
Па выніках 10-дзённай праверкі вырашаць, ці заводзіць крымінальную справу. Тым часам абаронцы Курапат думаюць, што рабіць з мэмарыяльным знакам: рамантаваць, ставіць новы ці пакінуць разламаным?
Лава памяці ад амэрыканскага народу ў Курапатах зноў разбураная вандаламі, паведаміў у твітэры грамадзкі актывіст Зьміцер Дашкевіч.
Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў аб прыпыненьні папярэдняга расьсьледаваньня спраў аб зьнікненьні Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.
Заводзкі суд Менску аштрафаваў Зьмітра Паліенку на 1275 рублёў (50 базавых велічынь) за разьмяшчэньне ў «Фэйсбуку» фатаздымка з надпісам, прызнаным экстрэмісцкім.
Актывіст анархісцкага руху Зьміцер Паліенка знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня на вуліцы Акрэсьціна. Калі над ім будзе суд, невядома.
30 студзеня ў Берасьці будуць судзіць Юлію Нічыпарук па справе «аб сьнегавіках». Як вынікае з пратаколу, міліцыянты палічылі несанкцыянаваным пікетам тое, што яна наляпіла на сьнегавік дзьве ўлёткі супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу пад Берасьцем.
Загрузіць яшчэ