Запытайся ў Дубаўца. Пра агентаў рэжыму ў асяродках эмігрантаў, першы суд над нябожчыкам у Беларусі і будучыню дзяржаўнай сымболікі

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— У Беларусі пачаўся першы судовы працэс над нябожчыкам. Цікава, якім можа быць рашэньне суду і пакараньне?

— У нармальнай чалавечай лёгіцы такі суд мусіць быць не над асобай, а над злачыннай зьявай, прадстаўленай пэўнымі асобамі. Гэткім калісьці будзе суд над камунізмам і лукашызмам. З наступным асуджэньнем гэтай зьявы, каб яна не магла паўтарыцца.

Калі ж вось гэты сёньняшні суд над канкрэтным мерцьвяком будзе пасьлядоўным у сваім абсурдзе, ён мусіць патрабаваць эксгумацыі, выдачы цела, прысуду і выкананьня адносна цела пажыцьцёвага зьняволеньня ці сьмяротнага пакараньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі будуць судзіць падазраванага ў спаленьні Хатыні. Ён памёр 8 гадоў таму

— Чаму праз амаль сто гадоў у Беларусі стала магчымым паўтарэньне сталінскага тэрору?

— Тэрор учыняюць людзі. Пачытайце біяграфіі тых, хто быў пры ўладзе ў Беларусі ў 1930-я, зьвярніце ўвагу на іх здымкі, выразы твару. Вы пабачыце тыя самыя тыпы «элітаў», якія бачыце сёньня ў тэлевізары. У біяграмах кідаюцца ў вочы паходжаньне зь неўладкаваных сем’яў, нялюбленасьць у дзяцінстве, нявыхаванасьць, блытаная адукацыя, комплексы непаўнавартасьці і жаданьне адпомсьціць за гэта ўсё тым, хто такіх комплексаў ня мае. Моцнае грамадзтва звычайна адфільтроўвае такіх асобаў на шляху да ўлады.

— Для чаго рэжыму агенты ў асяродках эмігрантаў зь Беларусі?

— Агенты фатаграфуюць людзей на масавых акцыях за мяжой, каб унесьці іх у адпаведную «базу» і пасьля рабіць чалавеку подласьці на мяжы ці ўнутры Беларусі.

Шырэйшая задача — праз правакацыі стварыць у насельнікаў іншай краіны нэгатыўны вобраз усіх беларусаў, якія пераехалі туды жыць. Для таго, каб палітычныя рэпрэсіі працягваліся, але ўжо рукамі адпаведных службаў краінаў замежжа. Ня маючы досьведу прававой дзяржавы, рэжым мяркуе, што ў суседніх дэмакратыях таксама можа быць «иногда не до законов».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ёсьць некалькі катэгорый агентаў». Прадстаўнік ByPol расказвае, каго вярбуюць у агенты і як выявіць інфарматараў КДБ

— Ці мог у 2020-м у Беларусі быць іншы сцэнар падзеяў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў?

— Лукашэнка мог (паталягічна ня мог) правесьці выбары паводле закону і мірна перадаць уладу Бабарыку. Тады быў бы іншы сцэнар.

Пасьля выбараў іншага сцэнару быць ужо не магло. Бо з такім разагрэтым грамадзтвам не адбыўся б марш расейцаў зь беларускай тэрыторыі на Кіеў «за тры дні». Пратэставая і партызанская актыўнасьць разгарнулася б ува ўсю моц. Таму Масква пачала і працягвае татальную «зачыстку» беларускага грамадзтва, у якой удзел Лукашэнкі — адзіны для яго сцэнар захаваньня крэсла.

— Чаму кажуць, што палітвязьняў у Беларусі няма, а пры тым пад амністыю такія не падпадуць?

— Палітычных «няма», бо ў прынцыпе не павінна быць як рэальных людзей у той рэальнасьці, якую малюе сабе рэжым Лукашэнкі. Як амніставаць таго, каго няма? Іншадумцы ўмоўна ня лічацца сярод жывых людзей, а таму сярод сацыяльна блізкіх (забойцаў, хуліганаў, зладзеяў) не разглядаюцца. Яны і пакараныя не за дзеяньне, слова ці думку, а праз само адчуваньне, што яны не такія, як «мы»: занадта разумныя, занадта беларускія, занадта выхаваныя. Між іншым, гэтае «занадта» (звыш, extra) і складае праўдзівы зьмест тэрміну «экстрэмізм».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар Кубракоў: пад амністыю могуць патрапіць забойцы, але не «экстрэмісты». Аднак магчымыя выключэньні

— Што будзе зь дзяржаўнай сымболікай Беларусі ў будучыні?

— Найбольш трывалыя і даўгавечныя сымбалі тыя, за якімі стаяць чалавечыя ўчынкі, старадаўнія легенды, якія апетыя ў шэдэўрах нацыянальнай паэзіі, як, да прыкладу, у гімнах «Пагоня» Максіма Багдановіча і «Магутны Божа» Натальлі Арсеньневай. Яны прызнаныя народам, у чым нас пераканаў 2020 год, альтэрнатывы ім няма.

Нічым зь пералічаных прыкметаў не падмацаваныя савецкія сымбалі Лукашэнкі. Наадварот, у 2020 годзе, калі імі «ўпрыгожылі» турмы і аўтазакі, яны канчаткова страцілі будзь якую пэрспэктыву.

— Мой вельмі прадуманы і рацыянальны сябра кажа: сёньня якое рашэньне ні прыму, усе аказваюцца няправільнымі. Зьехаць зь Беларусі ці застацца, а трое дзяцей, адно хворае, жонка супраць... І хто тады застанецца? Што б вы яму параілі?

— Прадуманы чалавек у такой сытуацыі моцна дакарае сябе, хоць нічога зрабіць ня можа. Бо правільных рашэньняў для вашага сябра не існуе. Такі гістарычны пэрыяд. Ён не бывае доўгім і абавязкова скончыцца. І трэба перачакаць, «залегчы на дно», ня даць згрызотам сябе зьесьці.

Задача нумар адзін — захаваць сябе і сваіх блізкіх для лепшых часін, калі зноў зьявіцца магчымасьць правільнага рашэньня.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:

Запытайся ў Дубаўца. Пра затрыманьне музыкаў Nizkiz, «беларускую пятую калёну» ў Літве і што адказваць на «Чаму ты гаворыш па-беларуску?»Запытайся ў Дубаўца. Як ставіцца да назвы «Белоруссия» і чаму беларусы параўноўваюць сябе з расейцамі, а расейцы — неЗапытайся ў Дубаўца. Пра чалавека году-2023, у чым сакрэт папулярнасьці Караткевіча і чым беларусы адрозьніваюцца ад расейцаўЗапытайся ў Дубаўца. Навошта байкатаваць выбары-2024 і як выйшла, што антываенная пазыцыя ў Беларусі стала злачынствамЗапытайся ў Дубаўца. Пра асуджэньне людзей, якія застаюцца ў дзяржаўнай сыстэме Беларусі, і найлепшы канец кар'еры ЛукашэнкіЗапытайся ў Дубаўца. Ці магчымы сёньня байкот выбараў у Беларусі і ці правільна нацыянальную сымболіку называць пратэставайЗапытайся ў Дубаўца. Ці быў у вайну генацыд беларускага народу і ці магчыма перамагчы карупцыю ў Беларусі Запытайся ў Дубаўца. Чаму большасьць беларусаў ухваляе сьмяротнае пакараньне і чаму Расея ня можа стаць дэмакратычнай краінайЗапытайся ў Дубаўца. Што важней — палітыка ці культура і як разабрацца ў дэмакратычных структурах і асобах, калі ўсе вінавацяць усіхЗапытайся ў Дубаўца. Пра сёлетнюю «Ноч паэтаў», ці ёсьць двайнікі ў Лукашэнкі і як выказваць салідарнасьць, калі ты ў БеларусіЗапытайся ў Дубаўца. Што можна рабіць для беларушчыны ў Беларусі, навошта Лукашэнку другая АЭС і чым растлумачыць масавую падтрымку ХАМАСЗапытайся ў Дубаўца. Як даказаць, што Лукашэнка фальсыфікуе вынікі галасаваньня, і ці можа адзін чалавек зьмяніць сьветЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка зноў выступіў за пашырэньне расейскай мовы і чаму на Захадзе дазваляюць дэманстрацыі ў падтрымку ХАМАС Запытайся ў Дубаўца. Што агульнага ў ХАМАС з рэжымам Лукашэнкі і ці актуальны для Беларусі і Расеі суд над камунізмамЗапытайся ў Дубаўца. Што рабіць з выбарамі-2024 у Беларусі, навошта завялі справу на Раду БНР і ці мае эфэкт прапаганда Лукашэнкі?Запытайся ў Дубаўца. Ці магчымая дэмакратыя ў рускамоўнай Беларусі і ці ня выціснуць беларусаў расейцы, якіх усё больш у МенскуЗапытайся ў Дубаўца. Чаму ў расейскай мове так шмат англіцызмаў, чым страшны нацыяналізм і чаму Лукашэнка робіць зь Беларусі РасеюЗапытайся ў Дубаўца. У чым «нацыянальныя інтарэсы» прадстаўнікоў рэжыму і дзе прачытаць праўду пра Заходнюю БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Якая матывацыя ў арміі РБ бараніць рэжым і як да закрыцьця межаў паставяцца «ябацькі»Запытайся ў Дубаўца. Чаму Прыгожына пахавалі без пашаны, што ня так са словамі папы Рымскага пра Расею і ці трэба цалкам закрываць межыЗапытайся ў Дубаўца. Пра забарону беларускай літаратуры, «гістарычны канфлікт» зь літоўцамі і незалежныя беларускія СМІЗапытайся ў Дубаўца. Як у Беларусі распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю і чаму сапраўдных патрыётаў абвяшчаюць здраднікамі Запытайся ў Дубаўца. Пра закрыцьцё межаў Беларусі з ЭЗ, што б сёньня рабіў Караткевіч і ці трэба Беларусі ў NATOЗапытайся ў Дубаўца. Пра вынікі маратону салідарнасьці, што можа абараніць беларуса ад русыфікацыі і чаму Зянон Пазьняк так сябе паводзіцьЗапытайся ў Дубаўца. Пра рэжымную прапаганду, гібель Алеся Пушкіна і будучыню беларускай гуманітарнай навукіЗапытайся ў Дубаўца. Пра суды над памерлымі, як адрозьніць праўдзівыя навіны ад фэйкаў і ці ўплывае русыфікацыя на беларускія дэмсілыЗапытайся ў Дубаўца. Што яшчэ не зрабілі і могуць зрабіць дэмакратычныя сілы за мяжой і чаму «ябацькі» вераць у Лукашэнку, як у богаЗапытайся ў Дубаўца. Пра ядзерную зброю, палітыку русыфікацыі і нацыянальнае адраджэньне БеларусіЗапытайся ў Дубаўца. Пра русыфікацыю ў Беларусі, якой павінна быць ідэальная ўлада і чаму многія расейскія артысты — за вайнуЗапытайся ў Дубаўца. Ці была нейкая карысьць ад падзеяў гэтых 3 гадоў і што будзе, калі Полк Каліноўскага ўвойдзе ў БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Пра месца беларусаў у сьвеце, чаму Лукашэнка так ненавідзіць Зяленскага і навошта ўзаконілі суды над памерлыміЗапытайся ў Дубаўца. Ці можа «русский мир» стаць добрым, пра прызнаньне «экстрэмісцкай» Рады БНР і чаму цяпер часта кажуць пра пэдафілаўЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка горшы за Гітлера, у чым урок справы Пратасевіча і дзе знайсьці падставы для аптымізмуЗапытайся ў Дубаўца. Каму сёньня горш — беларусам ці расейцам і ці можа рэжым у Беларусі перайсьці на бок дабраЗапытайся ў Дубаўца. Пра самую крамольную кнігу Беларусі і хто будзе адраджаць краіну, калі многія беларусы зьехалі за мяжуЗапытайся ў Дубаўца. Ці магчымая прапаганда па-беларуску, чаму Бабарыка не адкупіўся ад турмы і як сьмерць Лукашэнкі паўплывае на рэпрэсііЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць на службе ў Лукашэнкі шчасьлівыя людзі і чаму Пазьняк ня здолеў аб’яднаць людзей у рэальную сілуЗапытайся ў Дубаўца. Пра асаблівы лёс беларусаў як нацыі, бясконцыя масавыя рэпрэсіі і пошукі вінаватых Запытайся ў Дубаўца. Куды будзе ўцякаць Лукашэнка ў выпадку перавароту, як ачышчаць мазгі ад прапаганды і на чыім баку быў бы Віктар ЦойЗапытайся ў Дубаўца. Пра матывацыю ісьці на вайсковыя зборы, дасягненьні Лукашэнкі для Беларусі і загінулых за Ўкраіну расейцаўЗапытайся ў Дубаўца. Пра сілавы пераварот, чым Геніюш замінае «ябацькам» і хто вінаваты ў вайне — Пуцін ці народ РасеіЗапытайся ў Дубаўца. Пра народныя песьні, новую Беларусь і «генацыд беларускага народу»Запытайся ў Дубаўца. Навошта падпісваць пэтыцыі, што нам дае памяць пра БНР і якое месца ў новай Беларусі зойме ГУБАЗіКЗапытайся ў Дубаўца. Пра нацыянальны колер Беларусі, сваркі ў дэмакратычным асяродку і выцясьненьне з ужытку расейскай мовыЗапытайся ў Дубаўца. Пра «гібрыдную акупацыю» Беларусі, завочныя суды і «адцісканьне» маёмасьці ў «палітычных», выбар царквы і падарожжыЗапытайся ў Дубаўца. Ці была ў 2020 магчымасьць перамен, навошта Кітаю падтрымліваць Лукашэнку і як заставацца шчасьлівым, калі побач вайнаЗапытайся ў Дубаўца. Пра інцыдэнт у Мачулішчах, стратэгію дэмакратычных сіл і паглынаньне Беларусі РасеяйЗапытайся ў Дубаўца. Пра дэтэктар хлусьні для журналістаў, масавыя ўцёкі пасіянарыяў на Захад і  «адмену» расейскай культурыЗапытайся ў Дубаўца. Ці Лукашэнка трымаецца пры ўладзе дзякуючы русыфікацыі, куды лепш эміграваць і ці ёсьць нейкая карысьць у вайне Запытайся ў Дубаўца. Чаму Эўропа не плянуе ісьці на Маскву, як распазнаць агента КДБ і пра жыцьцё «па маскоўскім часе»Запытайся ў Дубаўца. Ці бываюць беларусы імпэрцы, пра наступствы падзелу Расеі, зьнішчэньне беларускай мовы і шпіца на стале ў ЛукашэнкіЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць беларуская нацыя, што можна зрабіць для палітвязьняў і чаму многія беларусы давяраюць БТЗапытайся ў Дубаўца. Пра «масавыя беспарадкі», моўную сытуацыю ў краіне і які народ бліжэй беларусам — армяне ці азэрбайджанцыЗапытайся ў Дубаўца. Чаму пакаленьне 70+ жадае аб’яднаньня з Расеяй, пра беларускую нацыянальную ідэю і эўрапейскія каштоўнасьціЗапытайся ў Дубаўца. Пра Новы год, «калектыўны Захад» і калі беларусы-уцекачы змогуць вярнуцца дадомуЗапытайся ў Дубаўца. Пра найбліжэйшы беларусам народ, тарашкевіцу/наркамаўку і кветкі на магілу МакеяЗапытайся ў Дубаўца. Пра «нашу» Вільню, законнасьць першых выбараў прэзыдэнта і ці павінны ўкраінцы ў адказ бамбіць Расею