Запытайся ў Дубаўца. Пра асуджэньне людзей, якія застаюцца ў дзяржаўнай сыстэме Беларусі, і найлепшы канец кар'еры Лукашэнкі

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— У дзяржаўнай бясьпецы Літвы заявілі, што 8 з 10 беларусаў — эканамічныя эмігранты, а не апанэнты рэжыму. Што гэта значыць?

— Тут няма супрацьпастаўленьня. Апанэнтаў рэжыму таксама можна лічыць эканамічнымі, а ўсе, хто «проста» эканамічныя, таксама могуць у Беларусі трапіць пад рэпрэсіі.

Ёсьць, напэўна, сярод беларусаў у Літве і тыя, хто падтрымлівае рэжым і вайну ва Ўкраіне, але гэта заўсёды канкрэтныя людзі, а ня 8 з 10. Думаю, дзяржаўная бясьпека пра іх ведае. Калі ж апэраваць лічбамі, дык галоўны крытэр — ляяльнасьць да літоўскай дзяржавы. Іншая пазыцыя проста нелягічная для эмігранта.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік Дэпартамэнту дзяржаўнай бясьпекі Літвы: «8 з 10 беларусаў у краіне — эканамічныя мігранты»

— Ці сапраўды людзі, якія застаюцца ў дзяржаўнай сыстэме ў Беларусі, заслугоўваюць асуджэньня?

— Абсалютная большасьць такіх людзей — нармальныя людзі і маюць гуманістычныя перакананьні, забясьпечваюць функцыянаваньне дзяржаўных інстытуцыяў, спрыяюць захаваньню незалежнасьці Беларусі, дапамагаюць іншым, прычым робяць гэта негалосна, а іншы раз і з рызыкай для сябе.

Калі асуджаць, дык канкрэтных асобаў за канкрэтныя злачынствы, канкрэтную шкоду іншым людзям і краіне, а не за працу ў сыстэме ці які-небудзь абстрактны «экстрэмізм», як гэта робіць рэжым.

— Чаму беларускія і расейскія дэмакраты ў эміграцыі ня могуць аб’яднацца, калі праціўнік у іх той самы?

— Гэта даўняя ілюзія пра аднаго праціўніка, адны каштоўнасьці і мэты змагароў за свабоду ў Беларусі і Расеі. За ўсю гісторыю мы ня знойдзем прыкладу такога аб’яднаньня.

У Беларусі шлях ад дыктатуры да свабоды будзе «такім, як у іншых краінаў», ёсьць варыянты, але яны ўсе зразумелыя. Для расейскіх дэмакратаў усе рацыянальныя сцэнары заўсёды разбураюцца ўрэшце гіпнатычнай цютчаўскай фразай «Умом Россию не понять... В Россию можно только верить», і ўсё становіцца незразумелым.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Расейскія лібэралы ня могуць узмацніць наш рух». Вячорка расказаў, чаму няма супрацы з антыпуцінскім рухам у Расеі

— У сеціве бачу ўсё больш лаянкі ў адрас дэмакратычных сілаў, а не рэжыму, быццам ён ні пры чым. Чаму?

— Калі гэта не аргумэнтаваная фактамі крытыка, а лаянка, то прычыны могуць быць тры, і ніводная зь іх не канструктыўная. Гэта або інсьпірацыя самога рэжыму, або чалавечыя комплексы (зайздрасьць, нявыхаванасьць, азлобленасьць), або бясьпечнасьць (у адрозьненьне ад крытыкі рэжыму). У кожным разе, гэта дастатковая падстава, каб перастаць зьвяртаць увагу на такіх аўтараў і прыбраць іх са сваіх стужак.

Чытайце канструктыўнае, аргумэнтаванае і, як мінімум, ветлівае.

— Які, на вашу думку, быў бы найлепшы канец кар’еры Лукашэнкі?

— Для Беларусі і беларусаў найлепшай эвалюцыйнай прышчэпкай быў бы публічны суд, які б вярнуў грамадзтву і краіне прыярытэт чалавечнасьці.

Мала хто цяпер памятае, як, стаўшы прэзыдэнтам, Лукашэнка заявіў, што ўзорам прэзыдэнцкай рэспублікі для яго зьяўляецца Нямеччына Гітлера. Гэта значыць, і канец яму бачыўся такі самы. Найбольш слабы фінал выглядае, як уцёкі Гітлера, якога нібыта бачылі дзесьці ў Аргентыне... У

асобы, якая сёньня з гонарам кажа, што ў савецкія часы «нас баяўся ўвесь сьвет», ніякага пазытыўнага канца быць ня можа.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мяне ў Гаагу? За што?» Чым Лукашэнку палохае пэрспэктыва міжнароднага ордэру на арышт

— Калісьці ў дзяцінстве ўся нямецкая літаратура ўспрымалася як пракажоная мінулай вайной. Цяпер так чытаецца расейская. Але зь нямецкай тое ўспрыманьне зьнікла. А як будзе з расейскай?

— Гэта зьвязана з вобразам Нямеччыны, якая па вайне хутка стала нармальнай краінай, ачалавечылася і дапамагае іншым, куды імкнуцца жыць мільёны з усяго сьвету, у тым ліку і расейцы. Але Нямеччыну выцягваў з той ямы ўвесь дэмакратычны сьвет. Плюс улічыце, што спатрэбілася паўстагодзьдзя, каб тая «праказа» зьнікла. У Расеі, на жаль, яна толькі ўзмацняецца, нішто не паказвае на ацаленьне, і ўвесь сьвет ці здолее выцягнуць яе — пытаньне.

— Чаму рэжым так баіцца выбараў Каардынацыйнай рады, якія пройдуць не ў Беларусі?

— Не ў Беларусі, але ў беларускай палітыцы. Такія выбары ператвараюць раду ў рэальны суб’ект палітыкі, пра які ўжо нельга будзе сказаць «а хто ўсе гэтыя людзі?» То бок, зьменшацца шанцы патрапіць туды ў выпадковых асобаў. Затое ўсе будуць надзеленыя адказнасьцю і правам, напрыклад, фармаваць урад у выгнаньні. А гэта, у сваю чаргу, наблізіць сытуацыю двоеўладзьдзя ў беларускай палітыцы, і размовы пра транзыт улады стануць зусім не фантазіяй ці пустым гукам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Каардынацыйнай радзе распавялі, як будуць праходзіць выбары ў новы склад

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:

Запытайся ў Дубаўца. Ці магчымы сёньня байкот выбараў у Беларусі і ці правільна нацыянальную сымболіку называць пратэставайЗапытайся ў Дубаўца. Ці быў у вайну генацыд беларускага народу і ці магчыма перамагчы карупцыю ў Беларусі Запытайся ў Дубаўца. Чаму большасьць беларусаў ухваляе сьмяротнае пакараньне і чаму Расея ня можа стаць дэмакратычнай краінайЗапытайся ў Дубаўца. Што важней — палітыка ці культура і як разабрацца ў дэмакратычных структурах і асобах, калі ўсе вінавацяць усіхЗапытайся ў Дубаўца. Пра сёлетнюю «Ноч паэтаў», ці ёсьць двайнікі ў Лукашэнкі і як выказваць салідарнасьць, калі ты ў БеларусіЗапытайся ў Дубаўца. Што можна рабіць для беларушчыны ў Беларусі, навошта Лукашэнку другая АЭС і чым растлумачыць масавую падтрымку ХАМАСЗапытайся ў Дубаўца. Як даказаць, што Лукашэнка фальсыфікуе вынікі галасаваньня, і ці можа адзін чалавек зьмяніць сьветЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка зноў выступіў за пашырэньне расейскай мовы і чаму на Захадзе дазваляюць дэманстрацыі ў падтрымку ХАМАС Запытайся ў Дубаўца. Што агульнага ў ХАМАС з рэжымам Лукашэнкі і ці актуальны для Беларусі і Расеі суд над камунізмамЗапытайся ў Дубаўца. Што рабіць з выбарамі-2024 у Беларусі, навошта завялі справу на Раду БНР і ці мае эфэкт прапаганда Лукашэнкі?Запытайся ў Дубаўца. Ці магчымая дэмакратыя ў рускамоўнай Беларусі і ці ня выціснуць беларусаў расейцы, якіх усё больш у МенскуЗапытайся ў Дубаўца. Чаму ў расейскай мове так шмат англіцызмаў, чым страшны нацыяналізм і чаму Лукашэнка робіць зь Беларусі РасеюЗапытайся ў Дубаўца. У чым «нацыянальныя інтарэсы» прадстаўнікоў рэжыму і дзе прачытаць праўду пра Заходнюю БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Якая матывацыя ў арміі РБ бараніць рэжым і як да закрыцьця межаў паставяцца «ябацькі»Запытайся ў Дубаўца. Чаму Прыгожына пахавалі без пашаны, што ня так са словамі папы Рымскага пра Расею і ці трэба цалкам закрываць межыЗапытайся ў Дубаўца. Пра забарону беларускай літаратуры, «гістарычны канфлікт» зь літоўцамі і незалежныя беларускія СМІЗапытайся ў Дубаўца. Як у Беларусі распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю і чаму сапраўдных патрыётаў абвяшчаюць здраднікамі Запытайся ў Дубаўца. Пра закрыцьцё межаў Беларусі з ЭЗ, што б сёньня рабіў Караткевіч і ці трэба Беларусі ў NATOЗапытайся ў Дубаўца. Пра вынікі маратону салідарнасьці, што можа абараніць беларуса ад русыфікацыі і чаму Зянон Пазьняк так сябе паводзіцьЗапытайся ў Дубаўца. Пра рэжымную прапаганду, гібель Алеся Пушкіна і будучыню беларускай гуманітарнай навукіЗапытайся ў Дубаўца. Пра суды над памерлымі, як адрозьніць праўдзівыя навіны ад фэйкаў і ці ўплывае русыфікацыя на беларускія дэмсілыЗапытайся ў Дубаўца. Што яшчэ не зрабілі і могуць зрабіць дэмакратычныя сілы за мяжой і чаму «ябацькі» вераць у Лукашэнку, як у богаЗапытайся ў Дубаўца. Пра ядзерную зброю, палітыку русыфікацыі і нацыянальнае адраджэньне БеларусіЗапытайся ў Дубаўца. Пра русыфікацыю ў Беларусі, якой павінна быць ідэальная ўлада і чаму многія расейскія артысты — за вайнуЗапытайся ў Дубаўца. Ці была нейкая карысьць ад падзеяў гэтых 3 гадоў і што будзе, калі Полк Каліноўскага ўвойдзе ў БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Пра месца беларусаў у сьвеце, чаму Лукашэнка так ненавідзіць Зяленскага і навошта ўзаконілі суды над памерлыміЗапытайся ў Дубаўца. Ці можа «русский мир» стаць добрым, пра прызнаньне «экстрэмісцкай» Рады БНР і чаму цяпер часта кажуць пра пэдафілаўЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка горшы за Гітлера, у чым урок справы Пратасевіча і дзе знайсьці падставы для аптымізмуЗапытайся ў Дубаўца. Каму сёньня горш — беларусам ці расейцам і ці можа рэжым у Беларусі перайсьці на бок дабраЗапытайся ў Дубаўца. Пра самую крамольную кнігу Беларусі і хто будзе адраджаць краіну, калі многія беларусы зьехалі за мяжуЗапытайся ў Дубаўца. Ці магчымая прапаганда па-беларуску, чаму Бабарыка не адкупіўся ад турмы і як сьмерць Лукашэнкі паўплывае на рэпрэсііЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць на службе ў Лукашэнкі шчасьлівыя людзі і чаму Пазьняк ня здолеў аб’яднаць людзей у рэальную сілуЗапытайся ў Дубаўца. Пра асаблівы лёс беларусаў як нацыі, бясконцыя масавыя рэпрэсіі і пошукі вінаватых Запытайся ў Дубаўца. Куды будзе ўцякаць Лукашэнка ў выпадку перавароту, як ачышчаць мазгі ад прапаганды і на чыім баку быў бы Віктар ЦойЗапытайся ў Дубаўца. Пра матывацыю ісьці на вайсковыя зборы, дасягненьні Лукашэнкі для Беларусі і загінулых за Ўкраіну расейцаўЗапытайся ў Дубаўца. Пра сілавы пераварот, чым Геніюш замінае «ябацькам» і хто вінаваты ў вайне — Пуцін ці народ РасеіЗапытайся ў Дубаўца. Пра народныя песьні, новую Беларусь і «генацыд беларускага народу»Запытайся ў Дубаўца. Навошта падпісваць пэтыцыі, што нам дае памяць пра БНР і якое месца ў новай Беларусі зойме ГУБАЗіКЗапытайся ў Дубаўца. Пра нацыянальны колер Беларусі, сваркі ў дэмакратычным асяродку і выцясьненьне з ужытку расейскай мовыЗапытайся ў Дубаўца. Пра «гібрыдную акупацыю» Беларусі, завочныя суды і «адцісканьне» маёмасьці ў «палітычных», выбар царквы і падарожжыЗапытайся ў Дубаўца. Ці была ў 2020 магчымасьць перамен, навошта Кітаю падтрымліваць Лукашэнку і як заставацца шчасьлівым, калі побач вайнаЗапытайся ў Дубаўца. Пра інцыдэнт у Мачулішчах, стратэгію дэмакратычных сіл і паглынаньне Беларусі РасеяйЗапытайся ў Дубаўца. Пра дэтэктар хлусьні для журналістаў, масавыя ўцёкі пасіянарыяў на Захад і  «адмену» расейскай культурыЗапытайся ў Дубаўца. Ці Лукашэнка трымаецца пры ўладзе дзякуючы русыфікацыі, куды лепш эміграваць і ці ёсьць нейкая карысьць у вайне Запытайся ў Дубаўца. Чаму Эўропа не плянуе ісьці на Маскву, як распазнаць агента КДБ і пра жыцьцё «па маскоўскім часе»Запытайся ў Дубаўца. Ці бываюць беларусы імпэрцы, пра наступствы падзелу Расеі, зьнішчэньне беларускай мовы і шпіца на стале ў ЛукашэнкіЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць беларуская нацыя, што можна зрабіць для палітвязьняў і чаму многія беларусы давяраюць БТЗапытайся ў Дубаўца. Пра «масавыя беспарадкі», моўную сытуацыю ў краіне і які народ бліжэй беларусам — армяне ці азэрбайджанцыЗапытайся ў Дубаўца. Чаму пакаленьне 70+ жадае аб’яднаньня з Расеяй, пра беларускую нацыянальную ідэю і эўрапейскія каштоўнасьціЗапытайся ў Дубаўца. Пра Новы год, «калектыўны Захад» і калі беларусы-уцекачы змогуць вярнуцца дадомуЗапытайся ў Дубаўца. Пра найбліжэйшы беларусам народ, тарашкевіцу/наркамаўку і кветкі на магілу МакеяЗапытайся ў Дубаўца. Пра «нашу» Вільню, законнасьць першых выбараў прэзыдэнта і ці павінны ўкраінцы ў адказ бамбіць Расею