Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Каардынацыйнай радзе распавялі, як будуць праходзіць выбары ў новы склад


Сябры Каардынацыйнай рады. Архіўнае фота
Сябры Каардынацыйнай рады. Архіўнае фота

Каардынацыйная рада вызначылася з арганізацыяй выбараў у трэці склад. Новы склад Каардынацыйнай рады будуць абіраць на два гады. У ім будзе 120 чалавек, зь якіх 8 зараз знаходзяцца за кратамі.

Вырашана, што абіраць дэлегатаў Каардынацыйнай рады змогуць усе грамадзяне Беларусі з дапамогай электроннага галасаваньня, якое пройдзе ў пачатку сакавіка. Хутка мусіць зьявіцца асобная Цэнтральная выбарчая камісія для правядзеньня выбараў у Каардынацыйную раду. Агітацыйная кампанія пачнецца ў лютым 2024 году.

Мяркуецца, што людзі ў Беларусі змогуць прагаласаваць на адмысловай плятформе, зарэгістраваўшыся па нумары тэлефона, людзі па-за краінай — па дакумэнце, які сьведчыць асобу. Галасаваньне будзе чымсьці нагадваць тое, як гэта было зроблена ў плятформе «Голас» у 2020 годзе, патлумачылі ў Каардынацыйнай радзе.

Прэс-служба Каардынацыйнай рады апублікавала асноўныя тэзісы праекту выбараў, за якія прагаласавала большасьць дэлегатаў цяперашняга складу КР:

  • Выбары будуць праводзіць па выбарчых сьпісах. Мінімальная колькасьць кандыдатаў у сьпісе — 10 чалавек. Сьпісы змогуць фармаваць палітычныя партыі, арганізацыі грамадзянскай супольнасьці і любыя іншыя абʼяднаньні грамадзян.
  • 40% месцаў са сьпісаў павінны быць адведзеныя жанчынам (і ў кожнай пяцёрцы кандыдатаў мусяць быць сама меней дзьве жанчыны).
  • 15% (18 чалавек) — квота для прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасьці. Парадак іх абраньня будзе вызначацца асобна.
  • Адным з выбарчых субʼектаў выступае адкрыты сьпіс самавылучэнцаў. Каб стаць кандыдатам у гэтым сьпісе, трэба сабраць 20 подпісаў ці быць дэлегаваным ад грамадзкай/некамэрцыйнай арганізацыі.
  • Кожны выбарнік мае 3 галасы: максымальна можна будзе абраць 3 сьпісы.
  • Прахадны барʼер — 3% ад агульнай колькасьці тых, хто прагаласаваў, і 750 галасоў выбарнікаў для кандыдатаў са сьпісу самавылучэнцаў.
  • Патрабаваньне да праграмы: выбарчы субъект заяўляе палітычную праграму на пэрыяд прынамсі ў 2 гады і дэкляруе каштоўнасьці (прынцыпы, ідэалёгію), на аснове якіх сфармаваны палітычны субʼект (ня тычыцца сьпісу самавылучэнцаў).

Паўнамоцтвы дзейнага складу Каардынацыйнай рады заканчваюцца 8 лютага 2024 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG