Вядома, праўду часу можна выказаць і намёкам. Але праўда нашага часу абрываецца на паўслове поўных фраз. Яна не дагаворваецца.
Ці заўважалі вы, што найбольш адэкватныя блогеры ў інтэрнэце, як правіла, так сабе літаратары? Зразумела, што так сабе блогер пры гэтым – зусім ня значыць -- добры паэт.
Так сабе паэты
Блог – гэта літаратура або журналістыка ў жанры недагаворваньня. Нешта выказваецца, але не да канца й без асаблівае мэты. Як ток-шоў, якое тым больш відовішчнае, чым менш рэальных задач перад ім ставяць. Важна не сказаць, не дакапацца да чагосьці, а эфэктна пагаварыць. Гэтаксама й блогі – крыху міма літаратуры, палітыкі, эпохі. Літаратура пішацца зь сябе, а блог – на публіку. У гэтым розьніца. Блог мае на ўвазе, што ён будзе давыказаны ня сам сабою, а разам з камэнтарамі. Твая думка непазьбежна згубіцца дзесьці ў барадзе водгукаў -- на тэму й не на тэму, прыхільных і абразьлівых, простых і кучаравых – і ўжо разам з усім гэтым “багацьцем” дасягне сваёй завершанасьці не ад таго, што завяршылася, а ад таго, што мінуў час і зьявіліся новыя блогі. Недаказанасьць – у прыродзе блога. Недапранікнутасьць, неданамацанасьць, недадуманасьць.
Характэрная рыса нашага часу ў тым, што ўсё навокал патроху ператвараецца ў блог. Музыка, кіно, СМІ, палітыка, бізнэс... Усё -- “крыху міма” й без асаблівай мэты.
За што галадае Аўтуховіч?
Тэма зьніклых палітыкаў не сыходзіць са старонак недзяржаўных СМІ. Але. У юрыдычным вымярэньні працэс пошуку ісьціны даўно спынены на паўслове, а ў публіцыстыцы й вулічных акцыях усё нібыта ясна да канца. Там усе ведаюць, хто скраў ды забіў людзей і апэруюць “фактамі” ўжо як ісьцінай. Але суду не было – ні тутэйшага, ні незалежнага, ні міжнароднага. Нават якога-небудзь карпаратыўнага пагадненьня апанэнтаў улады ў гэтай справе не адбылося. Выходзіць, нічога, апроч эмоцыяў, за гэтымі “фактамі” няма?
А вось кабета добраахвотна пайшла з жыцьця. Адны кажуць – праваабаронца. Другія – быццам, не зусім. Трэція – крыху ненармальная. Чацьвёртыя – не чапайце гэтую справу наогул!.. Словам, усё абрываецца на паўслове. Тым часам, у эмацыйным вымярэньні, у публіцыстыцы й мітынговых прамовах усё зразумела й выснавана. Хто давёў – усім ясна. Толькі пра тое, хто не зьбярог, маўчаць.
А вось справа Аўтуховіча. За што ён галадае? СМІ падаюць – супраць беззаконьня, якое творыцца ў турмах і краіне, і супраць таго, што яго доўга трымаюць за кратамі ў часе сьледзтва. За што ён арыштаваны? То, пішуць, за нейкія падпалы, то за замах на міліцыянта, то – што хацеў стварыць арганізацыю вэтэранаў-афганцаў... Перагледзьце прэсу па Аўтуховічу й вы зразумееце, што ўсё зноў зводзіцца да выдачы эмоцыяў за факты. Фармулёвак – ясных і зразумелых для ўсіх – няма. Але няма ў выніку й адпаведнага суперажываньня. Розгалас вакол Аўтуховіча, як і вакол іншых ахвяраў рэжыму, на вялікі жаль, робіцца не па-журналісцку, а па-блогерску, ён складаецца зь недагаворак, ператвораны ў прапаганду й прыносіць адваротны эфэкт. Нікому нічога незразумела.
Затое на мітынгу ўсё няяснае падаецца як факт і ісьціна. Толькі ўсё менш людзей прыпыняюць хаду каля такіх мітынгаў. А чаго яны патрабуюць? – пытаецца цётачка ў каляжанкі. Ды чагосьці свайго, – адказвае тая.
Хіба гэта ўсё не падстава задумацца, чаму выклікі салідарнасьці, якія мусяць даходзіць да ўсяго насельніцтва, -- даходзяць толькі да кола таварышаў? Дапусьцім, палова людзей бяздумна падтрымлівае палітыку ўладаў. З другой паловы яшчэ палове ўсё да лямпачкі. З пазасталай чвэрці яшчэ палова страшэнна баіцца. Вось жа й той адной восьмай, што засталася, не зразумела, пра што гаворка. Недаказаныя фармулёўкі, ператвораныя ў мэтафары, гучаць ужо як чыстая самарэкляма тых ці іншых суполак.
Разумею такі фармат салідарнасьці за савецкім часам. Тады ведаць абставіны справы было проста немагчыма, усё было засакрэчана, і пратэст выклікала сама сыстэма. Цяпер жа ў нас маса апазыцыйных СМІ, і рэзанансныя справы падрабязна асьвятляюцца журналістамі як “ахраніцельнымі”, так і “нячэснымі”. Але ніхто не дагаворвае да канца. З абодвух бакоў замест інфармацыі йдзе прапаганда.
Віток гісторыі
Адны здымаюць агітку пра тое, што Малады Фронт дрэнны, другія – што добры. І там і там нацяжкі тырчаць белымі ніткамі. Можа быць, варта аб’яднаць намаганьні, і тады выйдзе праўда? І словы будуць даказаныя да канца?..
Тым часам Малады Фронт праводзіць у траўні марш “За незалежнасьць”. А што здарылася зь незалежнасьцю? Ды быццам нічога. І на двары ня 25 сакавіка... Гэта ня ўлады зьдзіўляе й не амон, а самых што ні ёсьць прыхільнікаў беларушчыны. Аказваецца, марш праводзіцца на ўгодкі ганебнага рэфэрэндуму 1995 году – за нацыянальную сымболіку і родную мову. Чаму так і не сказаць? Чаму не правесьці марш за мову? Але няма канкрэтыкі, няма праблемы, няма й масавасьці.
Кажуць, на акцыю выйшла 13 чалавек... Быццам за 30 гадоў гісторыя зрабіла віток ад трынаццаці да многіх, і назад да трынаццаці. Толькі многія таксама нікуды ня дзеліся. Проста яны перасталі разумець, што адбываецца. Ім недагаворваюць.
Думаю: а за што б сам пайшоў сёньня? За мову, бадай. І не на пратэставую акцыю (што толку! не для ўладаў гэта патрэбна, а для людзей), а на нейкае сьцьвярджальнае сьвята ў гонар мовы ці на нейкі разумовы штурм. Вось, мабыць, што трэба штурмаваць – не амонаўскія шыхты, а ўласны розум.
Як ясна адлюстроўваюць сваю эпоху газэты, фільмы, кнігі пачатку 1990-х ці 1950-х ці 1920-х... Выразныя карціны часу. А сёньня? Што наш няшчасны нашчадак дазнаецца пра гэтыя дні з блогаў? Ведаеце што? Ён даведаецца, што гэта была эпоха блогаў. Крыху міма і без асаблівага сэнсу.
Куды падзявалася адраджэньне?
А што, скажыце, стала з нашым нацыянальным адраджэньнем? Тым, на хвалі якога Беларусь выйшла з СССР? Ці хто-небудзь гэтую справу працягвае? Каторысьці з франтоў ці ТБМ і СП, ці Рада інтэлігенцыі?.. Такое адчуваньне, што недзе нешта робіцца, толькі няясна што. Нейкай агульнай стратэгіі не праглядаецца. Дый адраджэньня – найперш, пашырэньня мовы ў грамадзтве – шчыра кажучы, не відаць і не чуваць.
Можа быць, трэба неяк зноў сабрацца ўсім разам і, незалежна ад партыйнасьцяў, зьверыць гадзіньнікі? Многае зьмянілася вакол нас і ў нас саміх, толькі адраджэньне засталося на ранейшым месцы. Значыць, калі што й рабілася, дык ня так, і гэта трэба прызнаць. І рухацца кудысьці ў іншы бок.
Некаторыя адраджэнцы цяпер спасылаюцца на аб’ектыўнасьць, маўляў, беларусам наканавана быць “дзьвюхмоўнымі”. Але гэта ўжо не адраджэньне, бо ў любой варыяцыі азначае дамінаваньне расейшчыны й заняпад беларушчыны. А тое, што патэнцыял беларушчыны яшчэ не раскрыты, зусім ня значыць, што яе трэба хаваць.
А колькі цяпер разьвялося рэвізораў беларускай ідэі! Колькі роспачы й лаянкі стаіць у блогах – ад бясьсільля й безвыніковасьці.
Зразумела, што аўтарытарны рэжым супраць мовы. Але ж ёсьць яшчэ народ, які ўвесь гэты час прыглядаецца й не бярэ слова. І ўсё яшчэ не гатовы яго ўзяць. Бо тут рэжым, там апазыцыя. Але каб народ сфармаваў свае адносіны да лёсу мовы і да свайго ў ім удзелу, якраз і задумана было адраджэньне – чын усёй інтэлігенцыі. Куды яна падзявалася?..
У недаказаных словаў ёсьць, вядома, адна перавага. Яны дазваляюць заклікаць іншых і пры тым быццам вызваляюць цябе ад адказнасьці. Далей можа быць і зусім няясна, хто там і як працягвае займацца зьніклымі, змагацца з рэжымам ці доўжыць справу нацыянальнага адраджэньня. Незавершаныя дэклярацыі дапускаюць незавершанасьць дзеяньня. А мітусьлівы недагавораны час быццам дазваляе не называць гэта хлусьнёй.

- Як суседзіцца?
- Як чытаць?
- Як называцца?
- Як перамагаць?
- Як цікаваць?
- Як выдаваць?
- Як сьвяткаваць?
- Як хітраваць?
- Як шчыраваць?
- Як вільняваць?
- Як талераваць?
- Як сябраваць?
- Як варагаваць?
- Як прадбачыць?
- “Як?” Тлумачальная запіска
- Як мераць?
- Як адбыцца?
- Як не прапасьці?
- Як фундаваць?
- Як дараваць?
- Як тусавацца?
- Як агітаваць?
- Як спрачацца?
- Як верыць?
- Як казаць?
- Як прыстасоўвацца?
- Як бараніцца?
- Як укараніцца?
- Як яднацца?
- Як застацца?
- Як рабіць?
- Як любіць?