Лежачы нападаць немагчыма. Трэба спачатку ўстаць, агітаваць за ўставаньне, а не за напад. Інакш пыха ператварае ляжачага ў клікушу, які кліча – нападаць, а сам усё, што можа ў сваім становішчы, – адно адбівацца.
Дэманстрацыя сілы
Фігуранты нашага публічнага жыцьця зь лёгкасьцю блытаюць паняткі “агітацыя” і “дэманстрацыя сілы”. Маўляў, пакажу, які я дужы й агрэсіўны, гэта само прыцягне на мой бок прыхільнікаў. І калі для ўлады такая дэманстрацыя насамрэч можа выконваць ролю агітацыі, дык для апазыцыі мае адваротны вынік. Сіла пераможаных – у агітацыі “за”.
На “агітацыі супраць” будуецца 90 адсоткаў папулісцкіх прамоваў ППРБ. Ён “ламае рогі” вэртыкальшчыкам, кляйміць прадажную апазыцыю, спэкулянтаў-прадпрымальнікаў і ненавісных нацыяналістаў. Гэта спрацоўвае. Воўк, які зьеў паляўнічага, выклікае павагу альбо страх. Паляўнічы, які застрэліў ваўка, спараджае страх сярод ваўкоў. Тое самае адбываецца з ідэямі. Калі пераможца топчацца па тым, што сьвята для пераможаных, натоўп паважае права ягонае сілы. А крытыка на адрас пераможцы мае той самы эфэкт, што крытыка ваўка, які зьеў паляўнічага.
Колькі разоў даводзілася чуць ад знаёмых міліцыянтаў і вайскоўцаў пра выкраданьне Захаранкі й Ганчара на адрас ППРБ – меў права, а як яшчэ можна было зрабіць у такой сытуацыі? Сам падумай...
Часы мяняюцца. Чалавецтва разьвіваецца амбівалентна, яно адначасова гуманізуецца і ўсё болей набліжаецца да законаў Animal Planet. Усё менш заўважная розьніца паміж нашымі й немцамі, белымі й чырвонымі, рэспубліканцамі й дэмакратамі. Кананізаваўшы цара, расейцы патрабуюць кананізацыі Сталіна. Адмірал Калчак – такі самы народны герой, як і Паўка Карчагін. Часы мяняюцца, мяняюцца й прынцыпы агітацыі. А калі не мяняюцца, дык і не спрацоўваюць.
Дэманстрацыя бясьсільля
“Нашу Ніву” вярнулі ў шапікі. Газэта, якая марыць пра шырэйшую ўвагу да сябе, атрымлівае выдатны шанец для агітацыі новых чытачоў. Але яна гэтага ня робіць, бо існуе ўжо традыцыя ў кожным шанцы бачыць ня шанец, а чарвяточыну. Газэту вярнулі на нявыгадных умовах. Далібог, тыя, хто прымаў рашэньне, хітрыя гульцы. Але ж і рэдакцыя ня мусіць трапляцца ў такія простыя пасткі.
“Хітрасьць” палягае ў зьмяшэньні дзьвюх розных тэмаў. Тое, што ў газэты нявыгадныя ўмовы – гэта цалкам іншая, новая рэальнасьць, якая патрабуе дамагацца роўных умоваў. Гэта новая вялікая й па-свойму цікавая кампанія, якая ня мае ніякага дачыненьня да факту вяртаньня ў шапікі, які сам па сабе – выдатная нагода для асобнай агітацыйнай кампаніі. Калі ж дзьве тэмы зьмяшаць, атрымаецца пшык – ані кампаніяў, ані выніку.
Традыцыя агітаваць “супраць” сыходзіць у найноўшым часе ад Зянона Пазьняка. Для яго гэта найбольш просты спосаб захоўваць чысьціню прынцыпаў і па выніку “заўсёды мець рацыю” (чытай – заўсёды выглядаць пераможцам). “А Зянон папярэджваў!” Толькі з таго, пра што ён папярэджваў і што абавязкова здараецца, чамусьці ніколі не здараецца нічога добрага. Ёсьць пэўны азарт назіраць, як збываюцца прадказаньні. Але, зь іншага боку, ёсьць і грубаватае народнае азначэньне гэтага дзела – накаркаў.
Зразумела, што вакол нас ворагі й здрада. Пра гэта яшчэ Мікалай ІІ сказаў, калі тлумачыў, чаму ён выракаецца пасаду. Але мы ж не выракаемся ні краіны сваёй, ні народу, ні мовы, ні свабоды, ні будучыні. Наадварот, мы хацелі б сьцьвярджаць усё гэта й паляпшаць саміх сябе і свой сьвет. І, што цікава, у гэтым сэнсе абсалютная большасьць беларускіх людзей – нашы аднадумцы. А словы пра маскоўскі імпэрыялізм, вікаўскую апазыцыю і крывавы рэжым – бляклая копія тырадаў ППРБ пра амэрыканскі імпэрыялізм, прадажную апазыцыю і вашывых блох. І ўжо не разьбярэш, хто тут пра што гаворыць і хто каму вораг. Бо часы мяняюцца, а ўчорашнія паняткі збліжаюцца й пераблытваюцца.
Адмоўныя заклікі – адмоўны эфэкт
У Мілінкевіча – пазбавіцца страху! пасьля – мы пазбавіліся страху! пасьля зноў – пазбавіцца страху! Цяжка прыдумаць пусьцейшую паводле зьместу агітацыю. Верым-Можам-Пераможам. У што? Чаго? Каго?
У Пазьняка – толькі вызвольны рух! толькі нацыянальная ідэя! Нават падзяляючы такі погляд, кожнага разу думаеш – нашто крычаць, калі трэба рабіць? Хто цяпер пойдзе на крык? Пойдуць на плён. Калі, вядома, не адпалохаюцца крыкам. Але плёну не відаць.
Большасьці хапае той свабоды, якую яны маюць, у іх няма патрэбы яшчэ больш вызваліцца, дый не зусім ясна, ад каго. Трэба было б найперш абудзіць у людзях гэткую патрэбу, а менавіта – нацыянальную годнасьць, каб нацыянальная ідэя стала ім сваёй. Але такое абуджэньне можа адбыцца толькі зь любові, з заклікаў да сэрца, да мэнтальнасьці, да прыроднага розуму. Шматкроць цяжэй несьці ў народ асьвету, чымся заклікаць да несфармаванае сьвядомасьці. “Ляжачыя – нападай!”
Перавага лірыкі над патасам
Сёньня ад нацыянальнага агітатара вымагаецца нашмат больш такту, таленту і чалавечае абаяльнасьці, чым у часы закалотаў. На вайне як на вайне, а тут – зусім іншая справа. Чалавек выбірае не паміж арміямі, а паміж зручнасьцямі жыцьця. Патасныя заклікі яго раздражняюць гэтаксама як хамства ці дэбош. Яму важней тонкасьці дачыненьняў. Давяральны тон. І ціхае слова, якое не запальвае мазгі, а пранікае ў душу. Перад грамадзянскімі вершамі Янкі Купалы ён аддасьць перавагу лірыцы Максімаў – Багдановіча, Жылкі, Танка.
Патасная агітацыя за нацыянальную ідэю толькі дыскрэдытуе гэтую ідэю. З тэлевізара чалавек чуе пра жэстачайшы парадак, а ў інтэрнэце чытае пра “толькі вызвольны рух”, і ніяк ня менш жэстачайшы. Паспаліты беларус правальваецца паміж гэтымі каменнымі скаламі ў прастору сям’і, быту, будзённасьці, туды, дзе няма гэтай абрыдлай вайны ўсіх супраць усіх.
Калі ў нейкім райцэнтры МФ разам з БРСМ задумаў займацца краязнаўчай працай, на МФ пасыпаліся кленічы абаронцаў чысьціні прынцыпаў. Напэўна й БРСМ адкуль трэба паківалі пальцам. Хоць нічога лепшага й больш пазытыўнага за тую прапанову прыдумаць немагчыма. Краязнаўства – гэта беларускі нацыянальны занятак. У нас у кожнай вёсцы нехта абавязкова гэтым займаецца. Краязнаўства – сымбіёз прыроды, гісторыі й літаратуры твайго пэўнага кутка, малой радзімы. Калі дзьвюм маладзёвым арганізацыям на ўзроўні райцэнтру ўдалося скінуць сталічныя ярлыкі грантасосаў і лукамольцаў, яны засталіся проста хлопцамі й дзяўчатамі, якія любяць ды пазнаюць свой край.
Добрая рада
Нельга агітаваць за абстракцыі (рух “За свабоду” – гэта за што?), “за ўступленьне ў Эўразьвяз”. Рэальна спачатку ўступаюць у NATO, але за NATO ніхто асабліва не агітуе, хоць, здавалася б, растлумачце людзям, што гэта дэмакратычны клюб краінаў, а ніякі не “агрэсіўны блёк”.
Вяртаючыся на “Нашай Нівы”, можам уявіць сабе максымальную кампанію ўсіх дэмсілаў – за падпіску на “НН”. Ці сп. Лябедзька падпісаўся? А ягоныя суседзі па пляцоўцы? А ўся ягоная партыя? А дантыст, да якога ён хадзіў на прыём?.. Калі б такое адбылося, газэта мела б стотысячны наклад і было б зусім недалёка да тых ста тысяч на плошчы, пра якія мараць апазыцыянэры.
Але ніхто асабліва не агітуе за “Нашу Ніву”. Выказваюць прэтэнзіі да газэты, збольшага такія самыя абстрактныя, як і ўся агітацыя. Ад гэтага рэдакцыя ятрыцца, зашываецца ў сябе й прыдумляе ўсё больш каверзныя загалоўкі. Уся сытуацыя маргіналізуецца.
Я ўжо не кажу пра масавыя кампаніі за беларускую школу. Некалі, дваццаць гадоў таму, мы хадзілі “ад дзьвярэй да дзьвярэй” і агітавалі бацькоў аддаваць сваіх дзяцей у беларускія клясы. І мелі вынікі. Але нас было мала. За што цяпер агітуюць “ад дзьвярэй да дзьвярэй”, ня ведаю. І вынікаў асаблівых не відаць.
А ўявіце сабе сотні беларускіх клясаў у гарадах краіны, тысячы краязнаўчых ініцыятываў, стотысячную “Нашу Ніву”... Электарат. Быццам бы й рэальна ўсё. І гэта была б зусім іншая Беларусь, нашмат больш блізкая да той, пра якую марым.
Нельга агітаваць за ідэю дзеля ідэі, за новую цяжкую пяцігодку, за стрэс. Трэба агітаваць за нармальнае, зручнае жыцьцё і за годнасьць.
Скажам, калі пры вашай уладзе ня будзе прыніжацца сацыяльная годнасьць чалавека, гэта значыць, вы думаеце пра ўсіх. Безмаетны пралетар ня будзе пакрыўджаны за свае ланцугі, прадпрымальніка ніхто не назаве спэкулянтам, і багатыра ніхто не ўпікне як крывапіўцу на шыі рабочага класа.
Расколатае грамадзтва само спакушае палітыка агітаваць адных, якіх болей, супраць другіх, якіх меней. Вы супраць карупцыі? Вы супраць абортаў? Вы супраць...
А вы агітуйце за – за чалавека. Што яго ніхто ня будзе гнобіць ды змушаць падцягнуць папругу, што яму будзе зручна жыць. Вы агітуйце за адзінства народу, бо адзінства – вялікая сіла. Калі вы дасьцё людзям добрую раду, яны й бяз вашых заклікаў адолеюць любы жэстачайшы плян.

- Як спрачацца?
- Як верыць?
- Як казаць?
- Як прыстасоўвацца?
- Як бараніцца?
- Як укараніцца?
- Як яднацца?
- Як застацца?
- Як рабіць?
- Як любіць?