Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
Блогеру Пальчысу выставілі абвінавачаньне па артыкуле «масавыя беспарадкі», яму пагражае да 15 год зьняволеньня

Блогеру Пальчысу выставілі абвінавачаньне па артыкуле «масавыя беспарадкі», яму пагражае да 15 год зьняволеньня


Эдуард Пальчыс
Эдуард Пальчыс

Блогера Эдуарда Пальчыса абвінавацілі па частцы 1 артыкула 293 Крымінальнага кодэксу Беларусі «Масавыя беспарадкі», паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

«Сёньня Эдуарду Пальчысу афіцыйна прад’явілі абвінавачаньне па ч.1 арт. 293 УК РБ. Кіраўнік сьледчай групы — Андрэй Еўлаш», — піша «Вясна».

Пакараньне па гэтым артыкуле — да 15 год зьняволеньня.

30 верасьня блогера, які пасьля сайта 1863х завёў тэлеграм-канал PALCHYS, арыштавалі на 30 дзён. Першы тыдзень яму не давалі сустрэцца з адвакаткай — Марыяй Колесавай-Гудзілінай, упершыню ён сустрэўся зь ёю толькі 10 кастрычніка. Адбыўшы месяц у ізалятары, на волю Пальчыс ня выйшаў.

27 кастрычніка сваякі даведаліся, што Эдуарда лічаць фігурантам крымінальнай справы.

Цяпер Эдуарда Пальчыса трымаюць пад вартай у СІЗА нумар 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

У 2015 годзе Пальчыс ужо праходзіў па крымінальнай справе. Пад псэўданімам Джон Сільвер ён публікаваў на сваім сайце матэрыялы з крытыкай беларускіх і расейскіх уладаў. Яго арыштавалі ў Расеі і ў траўні 2016-га экстрадавалі ў Беларусь. Абвінавачаньні былі прад’яўленыя па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: па ч. 1 арт. 130 (распальваньне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасьці), а таксама па ч. 2 арт. 343 КК (распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў).

У канцы кастрычніка таго ж году Менскі гарадзкі суд прызнаў блогера вінаватым і прысудзіў яму 1 год і 9 месяцаў без накіраваньня ва ўстанову адкрытага тыпу. З улікам часу, адбытага ў СІЗА, яму заставалася правесьці пад падпіскай месяц.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG